Дзмітрый Іванавіч Даўгяла: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат Дадаем: be-x-old:Д. І. Даўгяла
Радок 20: Радок 20:
[[Катэгорыя:Постаці беларускай гістарыяграфіі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай гістарыяграфіі]]


[[be-x-old:Д. І. Даўгяла]]
[[lt:Dmitrijus Daugėla]]
[[lt:Dmitrijus Daugėla]]
[[ru:Довгялло, Дмитрий Иванович]]
[[ru:Довгялло, Дмитрий Иванович]]

Версія ад 18:23, 14 сакавіка 2011

Дзмітрый Іванавіч Даўгяла (20 кастрычніка (1 лістапада) 1868, в. Казьяны Гарадоцкага пав. Віцебскай губ. (цяпер Шумілінскі раён Віцебскай вобласці) — 1942 ?, Казахстан; Крыптанімы: Д. Д., Дм. Д.), беларускі гісторык, класік беларускай археаграфіі.

Скончыў Віцебскую семінарыю і Пецярбургскую духоўную акадэмію (1894). Выкладаў у Віцебску ў семінарыі і мужчынскай гімназіі. З 1897 архіварыус Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў. У 1903 пераехаў у Вільню, дзе працаваў у аб'яднаным Архіве старажытных актаў, выкладаў у навучальных установах. У 1906 рэдагаваў газэту «Белая Русь». У 1906—1915 член Віленскай археаграфічнай камісіі, з 1913 яе старшыня. Рэдактар «Записок Северо-Западного отдела Русского географического общества» (1910—1914), апублікаваў у іх шэраг прац па гісторыі Беларусі. Пасля эвакуацыі з Вільні ў 1915 — у Магілёўскім архіве. Удзельнічаў ва Усебеларускім кангрэсе 1917. З 1921 загадчык Магілёўскага губернскага архіва. З 1925 супрацоўнік Інбелкульта, дацэнт БДУ, з 1929 дырэктар бібліятэкі БелАН, у 1937 навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі БелАН. Найбольшую вядомасць Даўгяле прынесла яго археаграфічная праца — падрыхтоўка і выданне зборнікаў дакументаў: «Историко-юридические материалы…» (т. 27-32, Віцебск, 1899—1906), «Акты, издаваемые Виленской комиссией…» (т. 32-37, Вільня, 1907—1912), «Беларускі архіў» (т. 1-3, Мн., 1927—1930), «Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі ў часы распаду феадалізму» (т. 1-2, Мн., 1934—1935), «Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах» (т. 1, Мн., 1936). Арыштаваны 10 снежня 1937; пастановай пазасудовых органаў ад 11 верасня 1939 высланы ў Казахстан на 5 гадоў. Памёр у ссылцы. Рэабілітаваны 9 чэрвеня 1964.

Творы

  • Радошковичи, заштатный город Виленской губернии. Вильна, 1907;
  • З гісторыі беларускага пісьменства XVII ст. Мн., 1927;
  • Літоўская Мэтрыка і яе каштоўнасьць для вывучэньня мінуўшчыны Беларусі. Рыга, 1933.

Літаратура

  • Улащик. Очерки;
  • ЭГБ, т. 3;
  • Возвращенные имена.

Крыніцы

  • [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.