Шумілінскі раён
Шумілінскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна |
![]() |
||||
Уваходзіць у | Віцебская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Шуміліна | ||||
Кіраўнік | Віктар Сяргеевіч Гутараў | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 68,02 %, руская 31,44 % Размаўляюць дома: беларуская 21,16 %, руская 78,55 %[1] |
||||
Насельніцтва (2009) |
20 716 чал.[1] (15-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 12,22 чал./км² (15-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 92,24 %, рускія — 6,09 %, іншыя — 1,67 %[1] |
||||
Плошча |
1 695,40[2] км² (13-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
126 м[3] | ||||
![]() |
|||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
|||||
Шумілінскі раён (з 17 ліпеня 1924 па 13 лістапада 1961 Сіроцінскі раён) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці. Размешчаны ў цэнтральнай частцы Віцебскай вобласці, мяжуе з Полацкім, Гарадоцкім, Бешанковіцкім, Віцебскім і Ушацкім раёнамі.
Прырода[правіць | правіць зыходнік]
Паверхня раёна пераважна раўнінная. Большая частка раёна знаходзіцца ў межах Полацкай нізіны, усходняя і паўднёва-ўсходняя — у межах Гарадоцкага ўзвышша. Агульны нахіл паверхні з усходу на захад. 85 % тэрыторыі на вышыні 130—150 м. Найвышэйшы пункт 177 м (за 2 км на поўнач ад вёскі Лескавічы), найбольш нізкая адзнака 110 м (урэз Заходняй Дзвіны).
У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да паўночна-ўсходніх схілаў Беларускай антэклізы. Сучасная паверхня складзена з паазерскіх марэнных і азёрна-ледавіковых адкладаў, ніжэй залягаюць утварэнні сожскага, дняпроўскага, месцамі бярэзінскага зледзяненняў. Агульная магутнасць тоўшчы антрапагенавых адкладаў 50—80 м.
Карысныя выкапні: торф, цагляная гліна, жвір, будаўнічы пясок.
У складзе сельгасугоддзяў пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы і дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы. Паводле механічнага складу глебы пераважна сугліністыя і супясчаныя.
Найбольшая рака Заходняя Дзвіна з прытокамі Обаль (з Усысай і Чарнаўкай) і Сечна. Густата натуральнай рачной сеткі 0,45 км/км².
Азёры на тэрыторыі Шумілінскага раёна: Будавесць, Віцір, Гародна, Дабееўскае, Заронаўскае, Княжно́, Круглік, Лезвінка, Лескавічы, Мошня, Разван, Расалай, Сасноўскае, Сосна, Бубальскае, Хвоя і інш.
На тэрыторыі раёна знаходзіцца геалагічны помнік прыроды Вялікі камень. Сярод 99 заказнікаў рэспубліканскага значэння 2 знаходзяцца на тэрыторыі раёна. Гэта ландшафтны заказнік «Казьянскі» і гідралагічны заказнік возера «Сосна», адзін заказнік мясцовага значэння «Варануха».
Лясныя ўчасткі размеркаваны па раёне нераўнамерна, больш у паўночнай і паўночна-заходняй, менш у паўднёва-ўсходняй частцы. У складзе лясоў хвоя, бяроза, елка і інш.
На балоты прыпадае каля 10 % тэрыторыі раёна. Гэта масівы верхавых балот: Обаль–2, Обаль–1, Ямішча і іншых, адзінае нізіннае балота – Дабееўскі Мох.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 2001 — 25,8 тыс.
- 2008 — 21,4 тыс.
- 2015 — 18806.
Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]
Буйнейшыя прадпрыемствы:
- «Вежа», СП
- ДРБУП-204
- «Малако», ААТ
- Обальскі керамічны завод
- Торфапрадпрыемства імя Даўмана
- Шумілінскі льнозавод, ААТ
- Шумілінскі лясгас, ДЛГУ
Сельская гаспадарка раёна спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, вытворчасці зерня і льну.
Сацыяльная сфера[правіць | правіць зыходнік]
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
Сістэма адукацыі Шумілінскага раёна ў 2012 годзе складалася з 9 сярэдніх, 3 базавых, 1 пачатковай, 4 сярэдніх школы-сада, 2 базавых дзіцячых садоў-школ, 3 пачатковых дзіцячых садоў-школ, Шумілінскай раённай гімназіі, у якіх навучалася 2733 навучэнцаў.
Былі адкрыты 8 гімназічных і 3 ліцэйскія класы на базе Обальскай СШ і СШ № 1 г. п. Шуміліна.
Ахова здароўя[правіць | правіць зыходнік]
Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ў Шумілінскім раёне ажыццяўляе ўстанова аховы здароўя «Шумілінская цэнтральная раённая бальніца».
Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]
На тэрыторыі Шумілінскага раёна ўзяты на ўлік 108 помнікаў гісторыі і культуры, у тым ліку 14 помнікаў археалогіі (7 з іх рэспубліканскага значэння), 3 помнікі архітэктуры, 91 помнік гісторыі (22 з іх рэспубліканскага значэння).
Старшыні Шумілінскага райвыканкама[правіць | правіць зыходнік]
- Аляксандр Іванавіч Снараў
- 13 лістапада 2018 — 29 ліпеня 2019 — Алег Пятровіч Быкаў
- з 29 ліпеня 2019 — Віктар Сяргеевіч Гутараў
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]
- Іван Антонавіч Віткоўскі, беларускі гісторык
- Еўфрасіння Савельеўна Зянькова, Герой Савецкага Саюза
- Аркадзь Іванавіч Лапо, беларускі вучоны-раслінавод
- Мікалай Аляксеевіч Ласкуноў, Герой Савецкага Саюза
- Алег Уладзіміравіч Салтук, беларускі паэт, перакладчык
- Л. І. Сіманёнак (1975, в. Обаль), беларуская паэтэса
- Соф’я Тарасаўна Пальвінская, Герой Сацыялістычнай Працы
- Мікалай Браніслававіч Паўловіч (1897, в. Мазурына), ваенна-марскі тэарэтык, контр-адмірал
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.