Кіпу: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Новая старонка: ''''Кі́пу''' ({{lang-es|quipu}} ад {{lang-qu|khipu}} — «вузел», «завязвать вузлы», «лічыць») — старажытная мнем...'
(Няма розніцы)

Версія ад 17:24, 19 чэрвеня 2011

Кі́пу (ісп.: quipu ад кечуа: khipu — «вузел», «завязвать вузлы», «лічыць») — старажытная мнеманічная і лічэбная сістэма інкаў і іх папярэднікаў у Андах, своеасаблівая пісьменасць. Прадстаўляе сабой складаныя вяровачныя спляценні і вузялкі, вырабленыя з поўсці паўднёваамерыканскіх вярблюдавых (альпакі і ламы) альбо з бавоўны. У кіпу можа быць ад некалькіх нітак да 2000. Яна выкарыстоўвалася для перадачы паведамленняў пасыльнымі часкі па спецыяльна пракладзеных імперскіх дарогах, а таксама ў самых розных аспектах грамадскага жыцця (у якасці календара, тапаграфічнай сістэмы, для ўліку падаткаў, фіксацыі законаў і інш.).