Дакар: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат змяніў: ar:دكار |
др r2.6.4) (робат дадаў: ku:Dakar |
||
Радок 131: | Радок 131: | ||
[[ka:დაკარი]] |
[[ka:დაკარი]] |
||
[[ko:다카르]] |
[[ko:다카르]] |
||
[[ku:Dakar]] |
|||
[[ky:Дакар]] |
[[ky:Дакар]] |
||
[[la:Dakar]] |
[[la:Dakar]] |
Версія ад 21:53, 26 чэрвеня 2011
Горад
Дакар
Ville de Dakar
| ||||||||||||||||||||||||||
ДАКАР, горад у Сенегале, сталіца краіны. Адзін з важнейшых прамысловых, транспартных і гандлёва-фінансавых цэнтраў заходняй Афрыкі. Размешчаны на паўвостраве Зялёны Мыс, на перакрыжаванні важных марскіх шляхоў з Еўропы ў Паўднёвую Афрыку і Паўднёвую Амерыку. Заснаваны ў 1857 як французскі порт. Насельніцтва 1 млн. чал. (агламерацыя 2,5 млн. чал.).
Клімат субэкватарыяльны, сярэдняя тэмпература студзеня 22°C, ліпеня 28°C; ападкі (572 мм/год) выпадаюць з ліпеня па кастрычнік.
Гісторыя
Пасля захопу французамі Сенегала, тут, у 1857 годзе быў заснаваны горад. Да 1940 году Дакар заставаўся адміністрацыйным цэнтрам Француpскай Заходняй Афрыкі (з 1902 году быў яе сталіцай). Пад час Другой Сусветнай вайны да 1942 году ў горадзе кіравала адміністрацыя падпарадкаваная Францыі Вішы (у 1940 годзе адбылася няўдалая спроба захопу гораду саюзьнікамі). У 1942 годзе Дакар быў захоплены амерыканскімі войскамі. Пасля вайны Дакар некаторы час быў сталіцай федэрацыі Малі, а з 1960 года сталіцай незалежнага Сенегала.
Цікавыя факты
Дакар з'яўляецца фінішнай кропкай папулярнага штогадовага ралі Парыж - Дакар.