Арморыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арморыка ў часы Рымскай імперыі. Сена і Луара пазначаны чырвоным

Арморыка (лац.: Armorica, лац.: Aremorica) — гістарычная вобласць на паўночным захадзе сучаснай Францыі. Часцяком назву «Арморыка» ўжываецца як сінонім назвы «Брэтань». Арморыка існавала ў антычнасці і была часткай Галіі, якая знаходзілася на ўзбярэжжы паміж вусцямі рэк Сены і Луары, уключаючы ўсю сучасную Брэтань і цягнулася на нявызначаную адлегласць углыб мацерыка[1].

Тапонім «Арморыка» паходзіць ад гальскай фразы are-mori («на моры») і суфікса -ika, які выкарыстоўваўся для геаграфічных назваў. Першапачаткова тэрмін тлумачыцца значна больш шырока, чым цяпер, уключаючы ўсю Нармандыю і нават усё атлантычнае ўзбярэжжа сучаснай Францыі.

Пліній Старэйшы ў «Натуральнай гісторыі» сцвярджае, што Арморыка - старая назва Аквітаніі, і тым самым яе паўднёвая мяжа праходзіць па Пірэнеях. Ён таксама пералічвае кельцкія плямёны, якія жылі ў Арморыке. Два з іх, эдуі і карнутэны, склалі да моманту стварэння кнігі мірны дагавор з Рымам, іншыя былі адносна незалежнымі.

Дыядор Сіцылійскі распавядаў, што Арморыка мела цесныя гандлёвыя адносіны з Брытаніяй.

Зноскі

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]