Перайсці да зместу

Адміністрацыйныя акругі Паўночнага Рэйна-Вестфаліі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адміністрацыйны падзел Паўночнага Рэйна-Вестфаліі на акругі

Адміністрацыйныя акругі (ням.: Regierungsbezirke) у Паўночным Рэйне-Вестфаліі - гэта буйныя тэрытарыяльныя адміністрацыйныя адзінкі кіравання зямлёй Паўночны Рэйн-Вестфалія. Яны з'яўляюцца сувязным звяном паміж зямельным урадам і выканаўчымі органамі зямельнай улады, з аднаго боку, і драбнейшымі адміністрацыйнымі адзінкамі (урадамі раёнаў і камунамі) - з іншага боку.

Сістэма адміністрацыйнага кіравання ў зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія рэгулюецца спецыяльным зборам законаў[1]. Акругі з'яўляюцца сярэднім кіраўнічым звяном. Уся Паўночная Рэйн-Вестфалія падзелена на пяць буйных адміністрацыйных акруг. Кожная акруга кіруецца акруговым урадам (Bezirksregierung) на чале з акруговым прэзідэнтам (Regierungspräsident).

Буйныя адміністрацыйныя акругі зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія
№ акруга Назва

акругі

Колькасць жыхароў

(31 снежня 2009)

Адміністрацыйны

цэнтр

Акруговы

прэзідэнт

партыя
1 Арнсберг 3 676 032 Арнсберг, Хохзаўэрланд Герд Болерман

(Gerd Bollermann)

СДПГ
2 Дэтмальд 2 043 212 Дэтмальд, Ліпэ Марыяна Томан-Шталь

(Marianne Thomann-Stahl)

СвДП
3 Дзюсельдорф 5 172 839 Дзюсельдорф Ганна Люткез

(Anne Lutkes)

Саюз 90/Зялёныя
4 Кёльн 4 383 044 Кёльн Гізела Вальзкен

(Gisela Walsken)

СДПГ
5 Мюнстэр 2 597 636 Мюнстэр Петэр Пацёрэк

(Peter Paziorek)

ХДС

Зноскі