Паўночны Рэйн-Вестфалія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Паўночны Рэйн-Вестфалія
ням.: Nordrhein-Westfalen
 Герб
Coat of arms of North Rhine-Westfalia.svg
 Сцяг
Flag of North Rhine-Westphalia.svg
Краіна

Германія

Статус

федэральная зямля

Уключае

5 акруг

Адміністрацыйны цэнтр

Дзюсельдорф

Найбуйнейшы горад

Кёльн

Прэм'ер-міністр

Ханэлора Крафт

Афіцыйная мова

нямецкая, нідэрландская

Насельніцтва (2015)

17 538 251 чал, (22 %, 1-е месца)

Шчыльнасць

517 чал./км² (4-е месца)

Нацыянальны склад

немцы

Канфесійны склад

каталіцтва

Плошча

34 111 км²
(16 %, 4-е месца)

Паўночны Рэйн-Вестфалія на карце

Паўночны Рэйн-Вестфалія, карта

Часавы пояс

+1 (+2 летам)

Абрэвіятура

DE-NW

Код ISO 3166-2

DE-NW

Тэлефонны код

ад + 49 0200 да + 49 2994

Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Паўночны Рэйн-Вестфалія на Вікісховішчы
Каардынаты: 51°28′ пн. ш. 7°33′ у. д. / 51.466667° пн. ш. 7.55° у. д. (G) (O) (Я)


Паўночны Рэйн-Вестфалія (ням.: Nordrhein-Westfalen) — федэральная зямля на захадзе Федэратыўнай Рэспублікі Германія. Сталіца -- Дзюсельдорф, самым густанаселены горад – Кёльн. У федэральным горадзе Боне фактычна знаходзіцца другая частка ўрада Германіі.[1]

Паўночны Рэйн-Вестфалія мяжуе на поўначы і паўночна-усходзе з Ніжняй Саксоніяй, на поўдні з федэральнай зямлёй Рэйнланд-Пфальц, на паўночна-ўсходзе з зямлёй Гесэн і на захадзе з Бельгіяй і Нідэрландамі. У ёй пражывае каля 17 млн. жыхароў, што робіць яе самай густанаселенай зямлёй Германіі. Плошча яе складае 34 111 км² (4-е месца). 29 з 80 буйных гарадоў Германіі знаходзяцца на ўрбанізаванай тэрыторыі СР-8. Агламерацыя Рэйн-Рур, з агульнай колькасцю жыхароў у 10 млн., якая знаходзіцца ў цэнтры зямлі -- адна з 30 найбуйнейшых агламерацый свету, а таксама цэнтральная частка «Блакітнага банана».

Была створана англійскай акупацыйнай уладай для процідзеяння інтэрнацыяналізацыі Рурскага басейна (патрабаванне Францыі, падтрыманая Савецкім Саюзам) паводле загаду № 46 «Аб ліквідацыі правінцый былой Дзяржавы Прусія ў Брытанскай зоне і іх пераўтварэнні ў самастойныя зямлі» у 1946 годзе з былых прускіх правінцый: Вестфаліі і Паўночнага Рэйна. З 1949 года Паўночны Рэйн-Вестфалія – зямля Федэратыўнай Рэспублікі Германія.

Паўночная частка агламерацыі Рэйн-Рур (так званы Рурскі басейн), мае добры эканамічны рост на аснове індустрыялізацыі і горназдабыўной прамысловасці (у прыватнасці здабычы вугалю). З 1960-х адбываецца заняпад гэтых галін, з-за глабалізацыі сусветнай эканомікі, што ў выніку прывяло Рурскі басейн да вялікіх структурных змен. Сёння Паўночны Рэйн-Весфалія, з дапамогай розных ключавых галін прамысловасці, з'яўляецца адным з найважнейшых эканамічных цэнтраў Германіі. Доля Паўночнага Рэйна-Вестфаліі у ВУП Германіі – каля 22%, што робіць яе адной з самых эканамічна і культурна развітых зямель Германіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Другой сусветнай вайны тэрыторыя сённяшняй зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія знаходзілася ў брытанскай акупацыйнай зоне. Новая зямля была створаная 23 жніўня 1946 года з былой прускай правінцыі Вестфалія і паўночнай часткі Рэйнскай правінцыі (ням.: Rheinland) брытанскай акупацыйнай адміністрацыяй у мэтах процідзеяння інтэрнацыяналізацыі Рурскага басейна (патрабаванне Францыі, ужыванае Савецкім Саюзам) паводле загада №46 «Аб ліквідацыі правінцый былой Дзяржавы Прусія ў Брытанскай зоне і іх пераўтварэнне ў самастойныя землі»[2]. Такім чынам, быў гарантаваны доступ да Рурскага басейну, як да адзінай адміністрацыйнай адзінкі.

У 1947 годзе пад ціскам акупацыйных улад былая зямля Ліпе была павінна адмовіцца ад незалежнасці і пасля перамоў з суседнімі землямі Ніжняя Саксонія і Паўночны Рэйн-Вестфалія ўвайшла ў склад апошняй. Паводле распараджэння брытанскага вайсковага камандавання №77 ад 21 студзеня 1947 года аб'яднанне ўступіла ў сілу і павінна было быць пацверджанае плебісцытам праз 5 гадоў, аднак ён не быў праведзены. 5 лістапада 1948 года парламент зямлі прыняў «Закон аб аб'яднанні зямлі Ліпе-Дэтмольд з зямлёй Паўночны Рэйн-Вестфалія», які афіцыйна завяршыў працэс аб'яднання земляў.

8 мая 1949 года парламенцкая Рада Германіі прыняла канстытуцыю. Зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія стала федэральнай зямлёй.

18 чэрвеня 1950 года была прынятая зямельная канстытуцыя.

У 1969-1975 гадах ажыццёўлена рэформа мясцовых органаў, у выніку агульная колькасць павятовых гарадоў, акруговых і муніцыпальных утварэнняў акруг была зменшана. Колькасць дзяржаўных акруг зменшана з 6 да 5. Акруга Кёльну была павялічана за кошт акругі Ахен.

Паўночна Рэйн-Вестфальскі горад Бон у 1949-1990 гадах быў сталіцай ФРГ. У 1990 годзе, падчас аб'яднання Германіі, было прынята рашэнне пра перанос сталіцы ў Берлін. Нягледзячы на гэта, станам на 2016 год у Боне яшчэ знаходзіцца палова важных федэральных агенцтваў Германіі.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя гарады[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Jörg Bogumil, Werner Jann: Verwaltung und Verwaltungswissenschaft in Deutschland. Einführung in die Verwaltungswissenschaft. 2., überarbeitete Auflage, VS Verlag für Sozialwissenschaften, Wiesbaden 2009, ISBN 978-3-531-16172-3, S. 157.
  2. Verordnung Nr.46 — Auflosung der Provinzen des ehemaligen Landes Preu?en in der Britischen Zone und Ihre Neubildung als selbstandige Lander.(ням.) 
  3. Зямельнае ведамства па справах апрацоўкі дадзеных і статыстыкі(ням.) 
  4. Агульная інфармацыя федэральнага і зямельных ведамстваў па справах статыстыкі — падзел «УНП»(ням.) 
  5. Агульная інфармацыя федэральнага і зямельных ведамстваў па справах статыстыкі — падзел «Абавязак»(ням.) 

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]