Аднакарыстальніцкая гульня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аднакарыстальніцкая гульня, адзіночная гульня ці сінглплэер ад англ.: singleplayer — у камп’ютарных гульнях від гульні, у якой бярэ ўдзел адзін чалавек[1].

Звычайна мэты адзіночнай гульні наступныя:

Часта гэтыя мэты камбінуюцца.

Супрацьлегласцю аднакарыстальніцкай з'яўляецца шматкарыстальніцкая гульня (мультыплэер ад англ.: мultiplayer).

У шматлікіх гульнях ёсць выбар паміж аднакарыстальніцкім і шматкарыстальніцкім рэжымамі, у іншых гульнях яны даступныя разам.

Часцей за ўсё аднакарыстальніцкімі гульнямі з'яўляюцца квэсты, японскія ролевыя гульні і эканамічныя стратэгіі, некаторыя сімулятары ці гульні з максімальна ўзмоцненым сюжэтным складнікам, дзе прысутнасць другога іграка прыводзіць да абсурднасці (напрыклад, прывядзе да дублявання адзінага персанажа, даступнага да выкарыстання ігракам, з паралельным зацвярджэннем яго ўнікальнасці і да т.п.).

Зноскі