Адольф Мішэк
Адольф Мішэк | |
---|---|
чэшск.: Adolf Míšek | |
Дата нараджэння | 29 жніўня 1875 |
Месца нараджэння | Мадлецін, Рушынаў |
Дата смерці | 20 кастрычніка 1955 (80 гадоў) |
Месца смерці | Прага, Чэхаславакія |
Краіна | Чэхаславакія |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, дырыжор, харавы дырыжор, кантрабасіст, музычны педагог |
Інструмент | кантрабас |
Жанры | класічная музыка і духавы аркестр |
Адольф Мішэк (чэшск.: Adolf Míšek; 29 жніўня 1875[1], Мадлецін, цяпер раён Гаўлічкуў-Брод — 20 кастрычніка 1955,[1] Прага) — чэшскі кантрабасіст і кампазітар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 15-гадовым узросце паступіў у клас басэтлі Франца Зімандля ў Венскай кансерваторыі.
Па заканчэнні курса ў 1894 годзе паступіў у аркестр Венскай прыдворнай оперы.
З 1898 года граў таксама ў Венскім філарманічным аркестры.
У 1910—1914 гадах выкладаў у Новай венскай кансерваторыі.
У 1918 г. перабраўся ў Прагу, дзе ў 1920—1934 гг. быў першым басэтляй у аркестры Нацыянальнага тэатра, а затым да канца жыцця вёў педагагічную працу.
Мішэку належыць шэраг п'ес для басэтлі, у тым ліку тры санаты (найболей вядомая мі-мінорная Op. 6, 1911); кампазітарскі стыль Мішэка імкнецца да позняга рамантызму.
Нататкi
[правіць | правіць зыходнік]