Адольф Рудольфавіч Больм
Адольф Рудольфавіч Больм | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 25 верасня 1884[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 красавіка 1951[1][2][3] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | харэограф, балетмайстар, артыст балета, танцор |
IMDb | ID 0093205 |
Сайт | adolphbolm.com |
![]() |
Адольф Рудольфавіч Больм (англ.: Adolph Bolm; 25 верасня 1884, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 16 красавіка 1951, Лос-Анджэлес, ЗША) — амерыканскі танцоўшчык рускага паходжання, балетмайстар і педагог балета.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 25 верасня 1884 года ў Санкт-Пецярбургу. У 1903 годзе скончыў балетнае аддзяленне Пецярбургскага тэатральнага вучылішча (клас Платона Карсавіна). Пасля заканчэння вучылішча паступіў у балетную трупу Марыінскага тэатра, дзе дэбютаваў у сольнай партыі — Сіняя птушка («Спячая прыгажуня»).
У 1908 годзе партнёр Ганны Паўлавай у яе першых замежных гастролях. У 1909—1916 гадах удзельнічаў у Рускіх сезонах Рускага балета Дзягілева і меў вялікі поспех у партыі Лучніка ў «Палавецкіх скоках». Сярод асноўных роляў: Царэвіч («Жар-птушка»), Амун («Клеапатра»), П’еро («Карнавал»), Падарожнік («Тамара»).
У 1916 годзе пераехаў у ЗША, а ў 1917 годзе арганізуе трупу Інтымны балет (Ballet Intime), выступаючы ў ёй у якасці рэжысёра і танцоўшчыка. Працаваў у якасці харэографа-фрылансера ў тэатрах Нью-Ёрка, Чыкага, Буэнас-Айрэса. Першым ажыццявіў пастаноўку балетаў «Апалон Мусагет» (кампазітар І. Стравінскі, Вашынгтон, 1928) і «Пеця і Воўк» (на музыку С. Пракоф’ева, Амерыканскі тэатр балета, 1940).
З’яўляўся харэографам у шэрагу амерыканскіх кінафільмаў. У апошнія гады жыцця выкладаў у Галівудзе.
Памёр 16 красавіка 1951 года ў Лос-Анджэлесе, у ЗША.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Adolph Bolm // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Adolph Bolm // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- Нарадзіліся 25 верасня
- Нарадзіліся ў 1884 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 16 красавіка
- Памерлі ў 1951 годзе
- Памерлі ў Лос-Анджэлесе
- Выпускнікі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай
- Асобы
- Артысты балета Расійскай імперыі
- Артысты балета ЗША
- Артысты балета XX стагоддзя
- Балетмайстры ЗША
- Балетмайстры XX стагоддзя
- Балетныя педагогі ЗША
- Балетныя педагогі XX стагоддзя
- Артысты балета Марыінскага тэатра
- Рускія эмігранты першай хвалі ў ЗША