Адціскальнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Адціскальнік — прылада для ручной апрацоўкі каменю ў тэхніцы адціскання. Матэрыялам для адціскальнікаў з'яўляліся камяні розных парод, рогі, косці і біўні. Прыкметы адціскальніка — заломы альбо ямкі на пукатай рабочай паверхні, якія ўзнікалі пры націсканні на край загатоўкі. У палеаліце каменныя адціскальнікі рабіліся з плітак і галькі, спрацаваных нуклеусаў, адшчэпаў, зламаных прылад, касцяныя — з трубчастых костак. У мезаліце вядомы адціскальнікі з крамянёвых шпянёў даўжынёў 6—7 см. У неаліце каменныя і касцяныя адціскальнікі набываюць чатырохвугольную ці акруглую у папярочніку форму, даўжынёй 6—7 см, шырынёй да 1—3 см, таўшчынёй да 0,7 см. Выкарыстоўваліся на стадыі апрацоўкі, калі тонкія лускі аддзяляліся пры рэтушаванні каменных прылад працы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Городцов, В. А. К истории развития техники первобытных каменных орудий // Советская этнография. — 1935. — № 2. — С.
  • Кудрашоў, В. Я. Адціскальнік / В. Я. Кудрашоў // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 28. — ISBN 5-85700-077-7.
  • Семенов, С. А. Первобытная техника // Материалы и исследования по археологии СССР. — 1957. — № 54. — С.
  • Семенов, С. А. Развитие техники в каменном веке / АН СССР, Ин-т археологии. — Л.: Наука, Ленинградское отделение, 1968. — 362 с. с илл.; 9 л. илл.
  • Технология производства в эпоху палеолита / АН СССР, Ин-т археологии; Под ред. А. Н. Рогачева. — Л.: Наука, Ленинградское отделение, 1983. - 208 с.
  • Язэпенка, І. М. Адціскальнік / І. М. Язэпенка // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 22 — 23. — ISBN 978-985-11-0353-5.