Адэнавірусныя хваробы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Adenovirus infection
МКХ-10 B97.097.0
MeSH D000257 D000257

Адэнавірусныя хваробы — група інфекцыйных захворванняў чалавека і жывёлы, выкліканых адэнавірусамі.

Этыялогія[правіць | правіць зыходнік]

Адэнавірус - ДНК-змяшчальны вірус роду Mastadenovirus сямейства Adenoviridae, упершыню быў вылучаны Rowe Huebner і Gilmore у 1953 годзе пры аперацыі на міндалінах і адэноідах дзяцей. У цяперашні час вядома 50-80 іх разнавіднасцяў.

Эпідэміялогія[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцай заражэння з'яўляецца хворы чалавек і/або носьбіт. Пасля перанесенай хваробы чалавек можа вылучаць вірус да 25 дзён. Шлях перадачы - паветрана-кропельны. Успрымальнасць высокая, імунітэт тыпаспецыфічны. Захворванне можа быць і ў форме эпідэміі, і ў выглядзе спарадычных выпадкаў. Часта хварэюць арганізаваныя дзіцячыя калектывы - хвалепадобна, на працягу 10-12 дзён. Для ўсіх тыпаў адэнавірусаў характэрна наяўнасць агульнага камплімэнт звязвуючага антыгена.

Клінічныя прыкметы[правіць | правіць зыходнік]

Здольнасць адэнавірусаў размнажацца ў эпітэліяльных клетках дыхальных шляхоў, кан'юнктывы, кішэчніка і лімфоіднай тканкі абумоўлівае разнастайнасць клінічных прыкмет хваробы: востры катар верхніх дыхальных шляхоў, кан'юнктывіт, энтэракаліт.

Найбольш успрымальныя да інфекцыі дзеці.

Ліхаманка пры захворванні працягваецца 5-7 дзён, катаральны стан — да 10-12 дзён.

Ускладненні[правіць | правіць зыходнік]

Ускладненні (атыт, ангіна, пнеўманія) узнікаюць пры далучэнні бактэрыяльнай інфекцыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А - Аршын / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - 552 с.: іл.