Аканіца
Выгляд

Аканіца — прыстасаванне для зачынення аконнага праёму.
Узнікла пры ўдасканаленні засаўкі для затрымання цяпла ў дамах з незашклёнымі вокнамі. Пазней, калі пачалі рабіць вялікія вокны, аздобленыя ліштвамі, з’явіліся аканіцы на «бегунах» або «пятках» (спецыяльных шынах у ніжнім і верхнім краях аканіц, на якіх яна паварочвалася), з 16 ст. пашырыліся аканіцы на металічных завесах. Аканіцы аздабляліся[1]. Аканіцы зачынялі ўзімку ў маразы, улетку ў спякоту, а таксама калі з’яжджалі надоўга.
Цяпер аканіцы ў асноўным маюць дэкаратыўны характар, хаця фактычна могуць выконваць сваю першасную функцыю, бо цеплааддача зашклёнага акна, закрытага аканіцай, значна памяншаецца.
Зноскі
- ↑ Напр. на беларускім Палессі найбольш з разьбой (лісце, вінаградныя гронкі, кветкі, міфа-казачныя знакі).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герасіменя В. Аканіца // Малая краязнаўчая энцыклапедыя / Ганцавіцкі раённы краязнаўча-інфармацыйны партал — Эл.рэсурс gants-region.info