Аксамітніца юта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аксамітніца юта
Oeneis jutta.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Oeneis jutta Hübner, 1806

Сінонімы
Papilio jutta Hübner, 1805
Падвіды
  • Oeneis jutta akoene
  • Oeneis jutta jutta
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  188557
NCBI  328893
EOL  136574
Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 


Аксамітніца юта (Oeneis jutta) — матыль атраду лускакрылыя (Lepidoptera), сямейства аксамітніцы (Satyridae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Размах крылаў 42-48 мм. Асноўны тон афарбоўкі шэра-карычневы. Зверху на крылах цёмныя круглыя вочкі ў вохрыстых плямах. Спод задніх крылаў шэры са струменістым малюнкам і больш цёмнай перавяззю на ўнутранай частцы, вочак няма або яны вельмі дробныя.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Таёжная зона Еўразіі. У Беларусі пашырана лакальна па ўсёй тэрыторыі.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Аселы від. Дае звычайна 1 пакаленне за 2 гады. У Беларусі трапляецца кожны год, што, магчыма, з'яўляецца вынікам несінхроннага развіцця. Лёт матылёў у другой палове траўня — першай дэкадзе чэрвеня. Вусені кормяцца на асоках і злаках, развіваюцца ўсё лета, зімуюць, жывуць наступнае лета, зноў зімуюць, потым акукліваюцца вясною.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5