Аксель Конан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аксель Конан
Поўнае імя Крыст Фабрыс Аксель Конан
Нарадзіўся 20 ліпеня 1997(1997-07-20)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства  Кот-д’Івуар
Рост 170 см
Вага 62 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
2015—2016 Кот-д’Івуар Мусу (Гран-Басам)
Клубная кар’ера[* 1]
2016—2017 Малдова Саксан 35 (4)
2018 Беларусь Гомель 6 (0)
2019 Эстонія Ярвэ (Кохтла-Ярвэ) 22 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 студзеня 2022.

Аксель Конан (нар. 20 ліпеня 1997) — івуарыйскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У сезоне 2016/17 выступаў у Нацыянальным дывізіёне Малдовы за клуб «Саксан». Па выніках сезона «Саксан» выбыў у Дывізіён A, аднак абаронца застаўся ў камандзе.

У студзені 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Гомель» і ў лютым падпісаў кантракт[2]. У пачатку сезона часам выхадзіў у стартавым складзе каманды, з ліпеня перастаў з’яўляцца на полі. У студзені 2019 года стала вядома, што абаронца пакінуў каманду па заканчэнні кантракта[3].

У красавіку 2019 года далучыўся да клуба другога эстонскага дывізіёна «Ярвэ» з Кохтла-Ярвэ, дзе гуляў да канца сезона 2019.

Зноскі