Актый

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

А́ктый (Актын ці Актыд, стар.-грэч.: Ἀκτίς) — у грэчаскай міфалогіі адзін з сямі сыноў Роды і Геліяса, якія кіравалі востравам Родас.

Выгнаны за забойства брата, ён уцёк у Егіпет, дзе заснаваў горад Геліёпаль і быў першым, хто навучыў егіпцян астралогіі, як таго захацеў яго бацька Геліяс.

У час Сусветнага патопу многія пісьмовыя крыніцы старажытных грэкаў былі страчаны. Таму егіпцяне, паводле меркавання Дыядора Сіцылійскага, прысвоілі сабе іх дасягнення ў вобласці астралогіі. З гэтай прычыны лічылася, што толькі праз шмат пакаленняў Кадм, сын Агенора, упершыню прынёс у Эладу пісьменнасць з Фінікіі, і грэкі ўнеслі ў навуку пра зоркі свае дапаўненні, але не былі яе заснавальнікамі[1].

Паводле адной з версій, родасцы ў гонар Актыя ўзвялі трыццацісяміметровага Калоса — бронзавую статую Геліяса, які стаяў на ўваходзе ў гавань і лічыўся адным з сямі цудам свету[2].

Зноскі

  1. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V 56; 57
  2. А. П. Кондрашов, Боги и герои древней Греции и Рима, 24