Акт Батлера

З пляцоўкі Вікіпедыя

Акт Батлера (англ.: Butler Act) — закон, прыняты ў 1925 годзе ў штаце Тэнэсі, ЗША, які забараняў настаўнікам і выкладчыкам грамадскіх школ і універсітэтаў адмаўляць біблейскае вучэнне аб паходжанні чалавека і выкладаць тэорыю эвалюцыі чалавека ад ніжэйшых формаў жывёл. Унесены членам Палаты Прадстаўнікоў штата Тэнэсі фермерам і хрысціянскім фундаменталистом Джонам Батлерам(англ.) бел. (1875-1952) 21 студзеня 1925 годзе, ухвалены той жа палатай 28 студзеня, сенатам штата 13 сакавіка, падпісаны губернатарам штата Осцінам Піем 21 сакавіка таго ж года.

Будзе парушэннем закону, калі любы выкладчык любога ўніверсітэта ці школы, якія ўтрымліваюцца цалкам ці часткова за кошт штата, будзе выкладаць любую тэорыю, якая адмаўляе гісторыю Боскага Стварэння чалавека, як гэта вучыць Біблія, і замест гэтага выкладаць, што чалавек паходзіць ад ніжэйшых жывёл.

арыгінал

За парушэнне быў прадугледжаны штраф ад 100 да 500 долараў.[1]

У ліпені 1925 года за парушэнне закона судзілі школьнага настаўніка Джона Скоўпса.[2] Працэс атрымаў вядомасць пад назвай Малпавы працэс.

Закон быў адменены 1 верасня 1967 года[3], пасля таго, як за яго парушэнне быў звольнены Гары Скот, настаўнік з г. Джэксбара. Скот змагаўся за свае правы, спасылаючыся на Першую папраўку да канстытуцыі ЗША, і падаў иск у Федэральны акруговы суд Нэшвіла. 18 мая 1967 года біль аб адмене Акта Батлера быў падпісаны губернатарам штата Бьюфардам Элінгтанам.

Зноскі

  1. Текст акта, House Bill No. 185; Section 2. "shall be fined not less than One Hundred $ (100.00) Dollars nor more than Five Hundred ($ 500.00) Dollars for each offense."
  2. Кирилл Новиков. Лауреаты Дарвиновских прений // Журнал «Коммерсантъ-Деньги», № 26 (683), 07.07.2008.
  3. Белые пятна эволюции. Журнал «Вокруг Света» № 11 (2806), Ноябрь 2007.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]