Нашвіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Нашвіл
англ.: Nashville
Сцяг[d]
Сцяг[d]
Краіна
 ЗША
Штат
Акруга
Каардынаты
Мэр
Карл Дзін
Заснаваны
Горад з
Плошча
1362,5 км²
Вышыня цэнтра
182 м
Тып клімату
Водныя аб’екты
Насельніцтва
626 681 чалавек (2010)
Шчыльнасць
460 чал./км²
Агламерацыя
1 589 934 чалавек
Этнахаронім
Nashvillian
Часавы пояс
Тэлефонны код
+1 615
Паштовы індэкс
37201–37250
Афіцыйны сайт
nashville.gov (англ.)
Нашвіл на карце ЗША
Нашвіл (ЗША)
Нашвіл

Нашвіл, ці таксама Нэшвіл (англ.: Nashville) — горад на паўднёвым усходзе ЗША. Сталіца штата Тэнесі. Заснаваны ў 1779 годзе. Насельніцтва 626 681 (2010). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на рацэ Камберленд (басейн ракі Місісіпі). Аэрапорт. Гандлёва-фінансавы цэнтр.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да белай каланізацыі тэрыторыю Тэнэсі засялялі паляўнічыя плямёны чэрокі, чыкаса і шаўні, спадчыннікі Місісіпскай культуры, якая прыйшла ў заняпад і дэградавала. Першым еўрапейцам, які наведаў гэтыя землі, быў іспанскі даследчык Эрнанда дэ Сота ў 1540 годзе. Іспанцы абвясцілі раён часткай сваіх каланіяльных уладанняў, але не сталі засноўваць паселішчаў з прычыны агрэсіўнасці тубыльцаў. У XVII—XVIII стст. тэрыторыю наведвалі гандляры пушнінай з Новай Францыі, якія заснавалі некалькі гандлёвых пастоў. Пасля разгрому Новай Францыі падчас Сямігадовай вайны раён перайшоў пад кантроль англічан.

Горад быў заснаваны ў 1779 годзе выхадцамі з Вірджыніі і названы ў гонар Фрэнсіса Нэша, амерыканскага генерала, які ўдзельнічаў у Вайне за незалежнасць. Нашвіл хутка рос дзякуючы выгоднаму геаграфічнаму становішчу і наяўнасці зручнага рачнога порта. У 1806 годзе быў прыняты Статут горада, і ў тым жа годзе Нашвіл стаў адміністрацыйным цэнтрам акругі Дэвідсан. У 1843 годзе горад стаў пастаяннай сталіцай штата Тэнесі.

Да моманту пачатку Грамадзянскай вайны ў ЗША Нашвіл быў квітнеючым горадам, буйным рачным портам і важным чыгуначным вузлом Канфедэрацыі. Стратэгічнае значэнне Нашвіла зрабіла яго адной з першачарговых мэт для наступу паўночнікаў, і ў лютым 1862 года Нашвіл стаў першай сталіцай паўднёвых штатаў, захопленай праціўнікам. 15-16 снежня 1864 г. пад Нашвілам адбылася апошняя буйная бітва на Заходнім тэатры баявых дзеянняў. Армія паўночнікаў пад камандаваннем генерала Джорджа Томаса разграміла армію паўднёўцаў генерала Джона Худа.

Горад хутка аднавіўся ад наступстваў грамадзянскай вайны, не ў апошнюю чаргу дзякуючы таму, што ў Тэнесі, адзіным з паўднёвых штатаў, не была прызначана ваенная акупацыйная адміністрацыя. Дабрабыт апошняй траціны XIX стагоддзя даў Нашвілу мноства прыгожых будынкаў класічнага стылю, многія з якіх дагэтуль можна ўбачыць паблізу ад дзелавога цэнтра горада.

Сутыкнуўшыся са звычайнымі для Амерыкі таго часу праблемамі ў 1960-1980-х гг. (дэіндустрыялізацыя, уцёкі белых, заняпад цэнтральных раёнаў і ўтварэнне негрыцянскіх гета), Нашвіл перажыў трэці ў сваёй гісторыі эканамічны бум у 1990-х, тады ж была паспяхова рэалізавана амбіцыйная праграма па ажыўленні цэнтра горада.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Нашвіл знаходзіцца ў зоне субтрапічнага акіянічнага клімату, з тыповымі для даных раёнаў гарачым і дажджлівым летам, халаднаватай і вільготнай зімой, мяккімі ўвесну і ўвосень.

Горад перыядычна падвяргаецца ўздзеянню тарнада, але сур'ёзную шкоду яны наносяць вельмі рэдка.

Клімат Нашвіла
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 26,0 29,0 32,0 33,0 36,0 43,0 42,0 41,0 41,0 34,0 29,0 26,0 43,0
Сярэдні максімум, °C 9,0 11,0 16,0 22,0 26,0 30,0 32,0 32,0 28,0 22,0 16,0 10,0 21,0
Сярэдняя тэмпература, °C 3,5 5,5 10,0 15,5 20,0 24,5 26,5 26,0 22,0 16,0 10,0 5,0 15,5
Сярэдні мінімум, °C −2 0,0 4,0 9,0 14,0 19,0 21,0 20,0 16,0 10,0 4,0 0,0 10,0
Абсалютны мінімум, °C −27 −25 −17 −5 1,0 6,0 11,0 8,0 2,0 −3 −18 −23 −27
Норма ападкаў, мм 95 100 104 102 140 105 92 80 87 77 110 107 1 200
Крыніца: National Oceanic and Atmospheric Administration

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловасць: харчовая, гарбарна-абутковая, хімічная, аўтамабільная, шынная, шкляная, электра-тэхнічная, радыёэлектронная. Буйны цэнтр гуказапісваючай вытворчасці.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]