Акунёвец (возера, Расонскі раён, каля вёскі Вароніна)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Акунёвец (возера))
Акунёвец | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,65 км |
Шырыня | 0,35 км |
Плошча | 0,12 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,7 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Акунёвец — бяссцёкавае возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Хонка, за 22 км у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Вароніна.
Плошча паверхні 0,12 км². Даўжыня 0,65 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,7 км.
Катлавіна возера размешчана сярод лесу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны стромкія і дасягаюць вышыні 25 м. Заходнія схілы спадзістыя, вышынёй да 3 м. Берагі высокія, усходнія зліваюцца са схіламі катлавіны. Берагавая лінія слаба звілістая.
У возеры сустракаецца рэдкі ахоўны від раслін — палушнік азёрны (Isoëtes lacustris)[1].
Зноскі
- ↑ Палушнік азёрны Архівавана 4 сакавіка 2016. // Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 66. — 575 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Возера Акунёвец // Белорусский Посейдон Архівавана 20 жніўня 2013.
- Схема размещения рыболовных угодий Россонского района (руск.)