Перайсці да зместу

Акунёвец (возера, Расонскі раён, каля вёскі Вароніна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Акунёвец
Морфаметрыя
Даўжыня 0,65 км
Шырыня 0,35 км
Плошча 0,12 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,7 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Акунёвец (Беларусь)
Акунёвец
Акунёвец
Акунёвец (Віцебская вобласць)
Акунёвец
Акунёвец
Map

Акунёвец — бяссцёкавае возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Хонка, за 22 км у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Вароніна.

Плошча паверхні 0,12 км². Даўжыня 0,65 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,7 км.
Катлавіна возера размешчана сярод лесу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны стромкія і дасягаюць вышыні 25 м. Заходнія схілы спадзістыя, вышынёй да 3 м. Берагі высокія, усходнія зліваюцца са схіламі катлавіны. Берагавая лінія слаба звілістая.

У возеры сустракаецца рэдкі ахоўны від раслінпалушнік азёрны (Isoëtes lacustris)[1].

Зноскі

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 66. — 575 с. — 10 000 экз.