Акцэнт (музыка)
Акцэ́нт у музыцы — вылучэнне, падкрэсліванне гуку або акорда шляхам узмацнення гучання ці іншымі сродкамі[1].
Віды акцэнтаў
[правіць | правіць зыходнік]Адрозніваюць некалькі відаў акцэнтаў, якія могуць выкарыстоўвацца як паасобку, так і ў спалучэнні[1].
Дынамічны акцэнт
[правіць | правіць зыходнік]Найбольш распаўсюджаны від акцэнту, які дасягаецца шляхам больш гучнага, узмоцненага выканання гуку або акорда ў параўнанні з навакольнымі[1]. На нотным стане абазначаецца знакам > (гл. малюнак, № 4).
Метрычны акцэнт
[правіць | правіць зыходнік]Рэгулярны, натуральны акцэнт, які прыпадае на моцныя і адносна моцныя долі такта. Менавіта раўнамернае чаргаванне акцэнтаваных (моцных) і неакцэнтаваных (слабых) доляй у метры вызначае яго структуру[1]. Спецыяльнага абазначэння не мае.
Рытмічны акцэнт
[правіць | правіць зыходнік]
Наўмыснае парушэнне метрычнага акцэнту шляхам перанясення націску з моцнай долі на слабую. Найбольш вядомы прыклад — сінкопа. Таксама можа дасягацца рытмічным падаўжэннем гуку[1].
Агагічны акцэнт
[правіць | правіць зыходнік]Вылучэнне гуку шляхам ледзь прыкметнай затрымкі або зацягвання яго выканання, без змены дынамікі. Звязаны з агагічнымі адхіленнямі ад тэмпу[1].
Меладычны акцэнт
[правіць | правіць зыходнік]Вылучэнне гуку сродкамі мелодыі: напрыклад, шляхам меладычнага скачка да высокага гуку або выкарыстаннем арнаментальнай фігуры[1].
Сродкам акцэнтавання таксама можа служыць раптоўная змена гармоніі, тэмбру і іншых музычна-выразных сродкаў[1].
Абазначэнне і звязаныя знакі артыкуляцыі
[правіць | правіць зыходнік]На пісьме акцэнты і блізкія да іх па функцыі знакі артыкуляцыі ставяцца над нотамі або пад імі. Найбольш распаўсюджаныя:
- Стаката (малюнак 1) — асобнае і адрывістае выкананне гукаў.
- Стакацісіма (малюнак 2) — вельмі кароткае і вострае выкананне гукаў, крайняя ступень стаката.
- Марката (малюнак 3) — «падкрэслена», з націскам; кожны гук выконваецца з акцэнтам.
- Акцэнт (малюнак 4) — стандартнае абазначэнне дынамічнага акцэнту.
- Тэнута (малюнак 5) — «вытрымана»; патрабуе выканання ноты з поўнай яе працягласцю, часам з ледзь заўважным узмацненнем.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Акцэнт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 222. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).