Алабамскі дзяржаўны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алабамскі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Alabama State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Alabama State University
Заснаваны 1867
Студэнты 4 072[1]
Размяшчэнне Мантгомеры, Алабама, ЗША
Сайт alasu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алабамскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Alabama State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Мантгомеры ў штаце Алабама.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.

Вучэльня была заснавана ў 1867 годзе як нармальная школа. У снежні 1873 года дзяржаўны савет зацвердзіў перадачу права ўласнасці на школу пасля таго, як быў прыняты заканадаўчы акт, які ўпаўнаважваў штат фінансаваць школу. Такім чынам, у 1874 годзе гэты папярэднік універсітэта стаў першай у ЗША навучальнай установай для афраамерыканцаў, якая фінансуецца дзяржавай. З гэтага пачалася гісторыя вучэльні як педагагічнага каледжа.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж бізнес-адміністравання
  • Каледж адукацыі
  • Каледж навук пра здароўе
  • Каледж свабодных мастацтваў і сацыяльных навук
  • Каледж навук, матэматыкі і тэхналогій
  • Каледж візуальных і выканальніцкіх мастацтваў
  • Аддзел аэракасмічных студый

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]