Алабіран Муіва
Поўнае імя | Алабіран Блесінг Муіва | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мянушка | Беніта | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
7 верасня 1998[1][2] (26 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Нігерыя | |||||||||||||||||||||
Рост | 179 см | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Дынама | |||||||||||||||||||||
Нумар | 77 | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Алабіран (Ола) Блесінг Муіва (англ.: Olabiran Blessing Muyiwa; нар. 7 верасня 1998) — нігерыйскі футбаліст, нападнік украінскага клуба «Дынама» з Кіева.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Першым еўрапейскім клубам Алабірана стаў малдаўскі «Саксан», да якога ён далучыўся ў пачатку 2017 года і замацаваўся ў аснове. Улетку таго ж года перабраўся ва ўзбекскі «Лакаматыў», дзе рэдка з’яўляўся на полі, аднак разам з камандай стаў чэмпіёнам краіны. Па заканчэнні сезона 2017 пакінуў «Лакаматыў».
У студзені 2018 года разам з аднаклубнікам Махамедам Канэ прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Прамень» з Мінска і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[3]. Спачатку выхадзіў на замену ў асноўнай камандзе, пазней стаў выступаць за дубль, дзе за паўгады забіў 6 гадоў.
У жніўні 2018 года, пакінуўшы «Прамень», папоўніў склад расійскага клуба «Тамбоў»[4]. Па выніках сезона 2018/19 дапамог камандзе выйсці ў Прэм’ер-лігу.
У студзені 2020 года, пакінуўшы «Тамбоў», падпісаў кантракт на 3,5 гады з кіеўскім «Дынама»[5]. Аднак, не замацаваўся ў складзе, толькі аднойчы выйшаў на поле ў чэмпіянаце Украіны. У жніўні 2020 года быў адддзены ў арэнду данецкаму «Алімпіку», гуляў там да канца сезона 2020/21. У жніўні 2021 года на правах арэнды далучыўся да харвацкай «Горыцы», дзе часцей заставаўся на лаўцы запасных. У чэрвені 2022 года вярнуўся ў «Дынама».
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]З 2019 года выступае за алімпійскую зборную Нігерыі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Узбекістана: 2017
- Пераможца Першынства ФНЛ: 2019
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Украіны: 2020
Зноскі
- ↑ Olabiran Blessing Muyiwa // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Olabiran Muyiwa // FBref.com
- ↑ Коне и Муйива стали игроками "Луча" (руск.). football.by (26 сакавіка 2018). Праверана 30 красавіка 2018.
- ↑ Блессинг перешел в «Тамбов» (руск.). Афіцыйны сайт «Промня» (9 жніўня 2018). Праверана 1 верасня 2018.
- ↑ Бывший футболист минского "Луча" перешел в киевское "Динамо" (руск.). football.by (3 студзеня 2020). Праверана 6 студзеня 2020.