ФК Прамень Мінск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Прамень Мінск
Лагатып
Заснаваны 2012
Горад Мінск, Беларусь
Стадыён Алімпійскі
Умяшчальнасць: 1500
Дырэктар Дзмітрый Карпоўскі
Галоўны трэнер Іван Біёнчык
2018 13 месца
Сайт fc-luch.by
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Прамень»беларускі футбольны клуб з горада Мінск, заснаваны ў 2012 годзе.

У пачатку 2019 года клуб пераехаў у Магілёў і аб’яднаўся з мясцовым клубам «Дняпро».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе была заснавана АЛФ (руск.: Ассоциация любительского футбола) — незалежная ад БФФ аматарская футбольная ліга горада Мінска. Новая ліга хутка набрала папулярнасць, і ў 2012 кіраўніцтва лігі вырашыла выставіць зборную каманду лігі на афіцыйны чэмпіянат Мінска. Так з’явілася каманда АЛФ-2007.

У 2013 АЛФ-2007 заявілася ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. У дэбютным сезоне каманда заняла 12 месца з 13. У той жа час каманда здолела атрымаць перамогу ў аматарскім Рэгіянальным Кубку Беларусі і пуцёўку на Кубак Рэгіёнаў УЕФА.

2014[правіць | правіць зыходнік]

У 2014 спонсарам клуба стаў Мінскі гадзіннікавы завод «Прамень», адпаведна каманда ўзяла назву «Прамень». Трапіўшы ў групу А, «Прамень» доўгі час вёў барацьбу за месца ў першай чацвёрцы, якое давала магчымасць працягваць барацьбу ў фінальным этапе. Толькі ў апошнім туры, дзякуючы перамозе над «Асіповічамі» (4:0), аматары забяспечылі сабе месца ў фінале.

Перад пачаткам фінальнага этапу каманда (пад былой назвай АЛФ-2007) згуляла ў кваліфікацыйным турніры Кубку Рэгіёнаў УЕФА ў Босніі і Герцагавіне, дзе заняла апошняе месца, саступіўшы ва ўсіх трох матчах[1].

Пачынаючы фінальны этап Другой лігі на апошнім радку, «Прамень» здолеў атрымаць дзве перамогі і перагнаць землякоў са «Ждановічаў», атрымаўшы выніковае сёмае месца.

2015[правіць | правіць зыходнік]

Сезон 2015 каманда пачала няўдала, але са жніўня «Прамень» выдаў серыю з 15 перамог запар, якая так і не была перарвана ажно да канца сезону. За гэты час мінскі клуб выйшаў у фінальны этап з другога месца ў групе; у фінальным ж этапе восем перамог дазволілі узняцца з пачатковага сёмага месца на першае, у выніку «Прамень» атрымаў павышэнне ў Першую лігу.

1 лістапада 2015 года «Прамень» у фінале Рэгіянальнага Кубка Беларусі перайграў мар’інагорскую «Вікторыю» (3:0)[2] і праз два гады паўторна заваяваў трафей.

2016[правіць | правіць зыходнік]

У Першай лізе «Прамень» адразу стаў аднім з фаварытаў, хутка замацаваўшыся ў верхняй частцы табліцы. Доўгі час сталічная каманда вяла барацьбу супраць «Гомельчыгунтранса» за трэці радок. Улетку шэраг ігракоў каманды быў абвінавачаны ў арганізацыі дагаварнога матчу, з-за чаго «Прамень» быў пазбаўлены права прыняць удзел у Кубку рэгіёнаў УЕФА. Тым не менш, каманда працягвала паспяхова выступаць у Першай лізе і, абагнаўны «Гомельчыгунтранс», заняла трэці радок. Аднак, ужо пасля заканчэння сезону дысцыплінарны камітэт прыняў рашэнне ануляваць вынікі шэрагу матчаў «Промня» і прысудзіць у іх тэхнічныя паражэнні, з-за чаго каманда апусцілася на чацвёртае месца.

2017[правіць | правіць зыходнік]

Сезон 2017 «Прамень» пачаў са штрафам у 10 ачкоў з-за ўдзелу ў дагаварных матчаў у мінулым сезоне. У студзені 2017 года галоўны трэнер каманды Іван Біёнчык перайшоў у працу ў «Крумкачы», аднак ужо праз тыдзень вярнуўся ў «Прамень». Клуб здолеў захаваць лідараў, склад каманды папоўніў шэраг маладых ігракоў. Ужо пасля чатырох тураў «Прамень» адыграў першапачатковы штраф, першую палову чэмпіянату каманда скончыла на шостым месцы. Добрым атрымаўся фініш чэмпіянату, калі «Прамень» атрымаў дзевяць перамог запар, што дазволіла яму з адрывам у 5 ачкоў заняць першае месца і выйсці ў Вышэйшую лігу.

2018[правіць | правіць зыходнік]

Першы сезон у Вышэйшай лізе атрымаўся для каманды цяжкім. «Прамень» захаваў асноўных ігракоў і працягнуў стаўку на маладых выхаванцаў клубаў Вышэйшай лігі, многіх з іх браў у арэнду. У выніку каманда шмат гуляла ўнічыю, але рэдка перамагала і апынулася ўнізе табліцы. Доўгі час «Прамень» знаходзіўся ў зоне вылету, і толькі нічыя ў апошнім туры са «Смалявічамі» дазволіла захаваць месца ў Вышэйшай лізе.

2019[правіць | правіць зыходнік]

8 лютага 2019 года было абвешчана аб падпісанні «Промнем» дагавора аб намерах з магілёўскім «Дняпро», згодна з якім прадугледжвалася стварэнне аб’яднанай каманды ў Вышэйшай лізе. Пасля гэтага шэраг ігракоў магілёўскага клуба адправіліся на прагляд у «Прамень», некаторыя з іх падпісалі кантракт, астатнія разышліся па іншых клубах. 20 сакавіка 2019 года «Прамень» афіцыйна абвясціў аб пераездзе ў Магілёў і змене назвы на «Дняпро». Асноўную каманду ўзначалілі спецыялісты «Промня», а дубль склаўся з ігракоў і трэнераў былога «Дняпро», юнацкія ж каманды ў двух клубах засталіся асобнымі.

Эмблемы[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2012—2013: АЛФ-2007
  • з 2014: «Прамень»

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Беларусі Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2015
  • Сцяг Беларусі Уладальнік Рэгіянальнага Кубка Беларусі (2): 2013, 2015

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2013 Другая (Д3) 12 24 4 8 12 24–41 20 1/32 фіналу
2014 Другая — А (Д3) 4 22 10 5 7 36–24 35 1/64 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 7 141 3 0 11 10–28 9
2015 Другая — Б (Д3) 2 18 12 2 4 53–17 38 1/32 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 1 142 9 1 4 26–14 28 Flecha verde.png Выхад у Першую лігу
2016 Першая (Д2) 4 26 12 6 8 38–28 413 1/32 фіналу
2017 Першая (Д2) 1 30 22 7 1 73–22 634 1/16 фіналу Flecha verde.png Выхад у Вышэйшую лігу
2018 Вышэйшая (Д1) 13 30 4 12 14 24–44 24 1/16 фіналу Аб’яднанне з магілёўскім «Дняпро»
  • 1 Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 2—0—6, розніца мячоў 6—16.
  • 2 Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 8—0—0, розніца мячоў 21—4.
  • 3 Вынік матчу «Ашмяны»—«Прамень» (3:3) быў ануляваны, прысуджаны лік 0:0 без дадання ачкоў абодвум камандам.
  • 4 З каманды зняты 10 ачкоў за ўдзел ігракоў клуба ў дагаварных матчах у сезоне 2016.

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]