Алвару Камінья

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алвару Камінья
Нараджэнне XV стагоддзе
Смерць 28 красавіка 1499(1499-04-28)
Дзейнасць падарожнік-даследчык, каланіяльны адміністратар

Алвару Камінья (парт.: Álvaro de Caminha; ? — 28 красавіка 1499) — партугальскі падарожнік, капітан-маёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын двараніна з Галісіі, нарадзіўся ў партугальскім порце Фару. У 1493 годзе па даручэнні караля Жуана II пачаў асваенне астравоў Сан-Тамэ і Прынсіпі, якія атрымаў у дар ад партугальскай кароны. Заснаваў першае пастаяннае паселішча на востраве Сан-Тамэ. Падчас яго кіравання на астравах было пачата вырошчванне цукровага трыснёга і вытворчасць цукру з вельмі станоўчымі вынікамі.

Зноскі