Алег Анатолевіч Дзевятоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Алег Анатолевіч Дзевятоўскі (нар. 18 снежня 1973, Наваполацк) — беларускі спартсмен. Заслужаны майстар спорту Беларусі (2000). З 1990 г. спартсмен-інструктар Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1998 годзе скончыў Полацкі ўніверсітэт. Пераможца першынства Еўропы сярод юнакоў (1990, г. Хандэль, Нідэрланды) у мнагаборстве. Чэмпіён Усесаюзных летніх спартыўных гульняў моладзі (1989, г. Днепрапятроўск, Україна) у фігурным катанні. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету (1993, Сінгапур; 2001, г. Рэчэтна, Італія) у мнагаборстве. Чэмпіён IV Сусветных гульняў па неалімпійскім відам спорту (1993, Амстэрдам) у скачках з трампліна і бронзавы прызёр у фігурным катанні. Чэмпіён Еўропы сярод юніёраў (1994, г. Авільяна, Італія) у фігурным катанні. Чэмпіён Еўропы ў камандным заліку (1991, г. Поці, Грузія; 1992, г. Мілан, Італія); у фігурным катанні (2002, г. Рокбрун, Францыя); у мнагаборстве (1998, г. Лінц, Аўстрыя; 2000, Масква; 2002, Рокбрун). Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы ў мнагаборстве (1992, Мілан; 1996, Капенгаген; 1999, г. Бург-н-Брэс, Францыя), у камандным заліку (2001, г. Лінкальн, Велікабрытанія; 2002). Бронзавы прызёр у фігурным катанні (1991; 1995, Бург-н-Брэс; 1996; 1999; 2000; 2001); у мнагаборстве (1991; 1993, г. Фішхалм, Аўстрыя); у камандным заліку (1998). Сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР (1991) у мнагаборстве і фігурным катанні; бронзавы прызёр у слаламе. Сярэбраны прызёр Спартакіяды народаў СССР (1991) у слаламе, фігурным катанні і мнагаборстве. Бронзавы прызёр Рэйтынгу эліты (2008) у фігурным катанні. Сярэбраны прызёр Кубка міру (2008, г. Гётэборг, Швецыя) у фігурным катанні; этапа Кубка міру (2008, г. Катар ; 2008 Расія) у фігурным катанні. Сярэбраны прызёр Чэмпіянату Еўропы, Афрыкі і Сярэдняга Усходу (2009) у мнагабор’і і фігурным катанні; Кубка Еўропы (2009) у складзе сборнай Беларусі. Бронзавы прызёр Чэмпіянату света (2009, Лос-Анджэлес, ЗША) у фігурным катанні. Сярэбраны прызёр Кубка Еўропы і Афрыкі (2010, г. Талін, Эстонія). У скадзе зборнай Беларусі. Чэмпіён Чэмпіянату свету (2011) у складзе зборнай Беларусі; Кубка Еўропы і Афрыкі (2011) у складзе зборнай Беларусі. Бронзавы прызёр Чэмпіянату свету (2013, г. Лондан, Канада) у фігурным катанні; Чэмпіянату Еўропы (г. Заграб, Харватыя) у фігурным катанні.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Девятовский Олег Анатольевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 354.
  • Девятовский Олег Анатольевич // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. — С. 173.