Перайсці да зместу

Алег Сяргеевіч Мацкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Алег Мацкевіч)
Алег Сяргеевіч Мацкевіч
Дата нараджэння 18 снежня 1968(1968-12-18) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
медаль «За працоўныя заслугі»

Алег Сяргеевіч Мацкевіч (нар. 18 снежня 1968, Сянно, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Нарадзіўся 18 снежня 1968 года ў Сянно.

Скончыў сярэднюю школу № 1 г. Сянно[1]. У 1997 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, кантроль і аналіз фінансава-гаспадарчай дзейнасці», у 2008 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Антыкрызіснае кіраванне прадпрыемствам».

Працоўную дзейнасць пачаў у 1989 годзе слесарам па рамонце аўтамашын Віцебскага падраднага спецыялізаванага ўпраўлення механізаваных дарожна-будаўнічых рамонтных прац. Потым працаваў вадзіцелем, бухгалтарам, галоўным бухгалтарам гэтага ўпраўлення. З 2000 года працаваў у Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці — галоўным кантралёрам-рэвізорам, загадчыкам аддзела па кантролі за работай прамысловасці, паліўна-энергетычнага комплексу, будкомплексу, транспарту і сувязі, намеснікам начальніка эканамічнага ўпраўлення, намеснікам начальніка ўпраўлення кантролю галін гаспадаркі і грашова-крэдытнай сферы.

У чэрвені 2009 года прызначаны намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама. 17 жніўня 2017 года прызначаны першым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама[2].

З 8 кастрычніка 2021 года па 28 ліпеня 2023 года[3] працаваў старшынёй Праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.

Грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Быў дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 27 склікання.

З’яўляўся старшынёй праўлення Віцебскай абласной арганізацыі Беларускай федэрацыі аматарскага бокса[4].

Зноскі