Перайсці да зместу

Сянно

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Сянно
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
176 м
Насельніцтва
  • 6 974 чал. (1 студзеня 2025)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2135
Паштовы індэкс
211117
Аўтамабільны код
2
СААТА
2244501000
Афіцыйны сайт
Сянно на карце Беларусі ±
Сянно (Беларусь)
Сянно
Сянно (Віцебская вобласць)
Сянно

Сянно́[2] (трансліт.: Sianno) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Сенненскага раёна, на беразе возера Сянно. За 56 км на паўднёвы захад ад Віцебска, 15 км ад чыгуначнай станцыі Бурбін на лініі Лепель — Орша. Аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Багушэўскам, Чашнікамі, Бешанковічамі, Талачыном.

Паселішча названа ад возера Сянна, на якім паўстала, і не звязана з сенам, як думалі стваральнікі гарадскога герба XVIII ст. у Дэпартаменце Герольдыі, калі выявілі на гербе скрыжаваныя косы.

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы з XIV ст. як сяло Аболецкай воласці[3], у Кнізе данін Казіміра запісана наданне «на Рши и у Оболцох. Село Сено Милошу Воишвиловичу Василево Бабича, ажъ будеть кому перво не отдано. Довкгирдъ а панъ Кгастовт», якое датуецца згадкай Даўгерда не пазней за пачатак 1443 года. Папярэдні трымальнік -- Васіль Бабіч, ад'ехаў з бацькам і некалькімі братамі ў Маскву ў 1436 годзе, пасля перамогі Жыгімонта Кейстутавіча ў феадальнай вайне 1430-х гадоў.

У Попісе войск 1528 года названы князі Сенненскія. У 1534 годзе маскоўскія войскі пад камандаваннем ваяводы князя Барыса Гарбатага спалілі Сянно. Пасля адміністрацыйнай рэформы 1566 года мястэчка ў Віцебскім павеце Вялікага Княства Літоўскага.

У 1609 годзе Яўстафій Курч, уладальнік Сянна, будуе драўляны касцёл ордэна Францыска Асізскага.

З першай паловы XVII стагоддзя належала Сапегам, з другой паловы XVIII стагоддзя — Агінскім. У 1757 годзе Сянно было прададзена Тышкевічам, якія падарылі яго Серакоўскім.

У складзе Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Сянно ў складзе Расійскай імперыі, горад, цэнтр павета. У 1781 годзе зацверджаны герб горада — на зялёным полі дзве скрыжаваныя залатыя касы (знак багацця сенам). Перайшло ў валоданне Пуслоўскіх.

У 1864 годзе адкрыта прыходскае вучылішча, дзе ў 1865 годзе выкладаў Еўдакім Раманаў, вядомы этнограф і краязнавец.

У 1867 годзе на месцы былой уніяцкай царквы Ільі Прарока ў Сянне пабудаваны каменны праваслаўны Мікалаеўскі сабор.

У канцы XIX стагоддзя Сянно стала ўласнасцю Шабекаў. У 1903 годзе было заснавана Сенненскае жаночае прыходскае вучылішча. Каля 1906 года ў горадзе дзейнічала польскае Таварыства дабрачыннасці і асветы, заснаванае з ініцыятывы Марыі Свяцкай. Займалася адкрыццём сакрэтных польскіх школ у вёсках і мястэчках, а фінансавалі яго мясцовыя ўладальнікі маёнткаў[4].

Міжваенны час

[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сянно абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Сянно ўвайшло ў склад Савецкай Беларусі.

З 1923 года пазаштатны горад, цэнтр воласці ў Віцебскім павеце. З 1924 года — цэнтр раёна. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 годзе пад Сянно на працягу трох дзён праходзіла адна з буйнейшых танкавых бітваў у сусветнай гісторыі[5].

Стэла

20 кастрычніка 1995 года адміністрацыйныя адзінкі Сенненскі раён і горад Сянно, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр, аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку — Сенненскі раён[6].

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 277 ад 2 чэрвеня 2009 года зацверджаны сцяг горада Сянно і Сенненскага раёна[7].

Год Колькасць
1865 2 706 [8]
1881 2 996 [8]
1897 4 061 [9]
1939 4 300 [9]
1959 5 400 [9]
Год Колькасць
1970 5 200 [9]
2001 8 900 [9]
2009 8 007
2010 8 000
2016 7 385 [10]
Год Колькасць
2017 7 238 [11]
2019 7 476
2019 7 092 [12]
2020 7 300 [13]
2021 7 370 [14]
Год Колькасць
2022 7 265 [15]
2023 7 158 [16]
2024 7 090 [17]
2025 6 974 [1]

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лясной, дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасці. Гасцініца.

Культура і грамадства

[правіць | правіць зыходнік]
Крыніца «Каплічка»

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]

«Голас Сенненшчыны» — раённая газета Сенненскага раёна. Выдаецца 1 мая 1918 года ў Сянне.

У 2025 годзе да 80-й гадавіны заканчэння Вялікай Айчыннай вайны горад Сянно ўзнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»[18][19].

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2025.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. Насевіч 2023.
  4. Życie społeczno-kulturalne. Oświata. W: Między nadzieją…. S. 38.
  5. http://www.hrono.info/statii/2006/but_tanki.php
  6. Указ Президента Республики Беларусь от 20 октября 1995 года № 434 "Об объединении административных единиц Республики Беларусь, имеющих общий административный центр".
  7. Указ Президента Республики Беларусь от 2 июня 2009 года № 277 "Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской области".
  8. а б Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Том 6 Кніга І — С. 478, 479.
  9. а б в г д Сянно // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — ТрыоМн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 352. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
  10. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпуНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2016.
  11. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.
  12. https://web.archive.org/web/20170730234018/http://www.belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/solialnaya-sfera/demografiya_2/metodologiya-otvetstvennye-za-informatsionnoe-s_2/index_4945/
  13. Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
  14. Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
  15. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  16. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  17. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  18. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2025 года № 144 «Аб узнагароджанні вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». pravo.by.
  19. Вымпелом "За мужество и стойкость в годы Великой Отечественной войны" награждены шесть городов Беларуси. БелТА.
  20. https://esu.com.ua/article-68704