Сенненскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сенненскі раён
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Віцебская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Сянно
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 79,49 %, руская 19,29 %
Размаўляюць дома: беларуская 50,25 %, руская 44,94 %[1]
Насельніцтва (2009)
26 307 чал,[1] (12-е месца)
Шчыльнасць 13,38 чал./км² (12-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 94,21 %,
рускія — 4,31 %,
іншыя — 1,48 %[1]
Плошча 1 966,05[2] км²
(8-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
152 м[3]
Сенненскі раён на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Сенненскі раён на Вікісховішчы

Се́нненскі раён — раён у складзе Віцебскай вобласці. Утвораны 17.07.1924 г. у складзе Віцебскай акругі. З 20 лютага 1938 г. уваходзіць у Віцебскую вобласць. Мяжуе з Віцебскім, Лёзненскім, Талачынскім, Аршанскім, Чашніцкім, Бешанковіцкім раёнамі.

Плошча раёна 2 тыс. км². Насельніцтва 31,6 тыс. чал. (2003).

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Паверхня паўднёвай часткі ўзгорыста-платопадобная, у межах Аршанскага ўзвышша, паўночная і паўночна-заходняя часткі раўнінныя, з асобнымі ўчасткамі астраўных павышэнняў у межах Чашніцкай раўніны; на крайнім усходзе Лучоская нізіна. Найвышэйшы пункт 263 м (каля в. Папіна), найбольш нізкая адзнака 154 м (урэз вады возера Серакаротня каля в. Рыбнае).

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Аршанскай упадзіны. Зверху залягаюць марэнныя і водна-ледавіковыя адклады паазерскага, сожскага і бярэзінскага зледзяненняў магутнасцю ад 30—40 да 240 м (у ледавіковых лагчынах), ніжэй — дэвонскія пясчанікі, гліны, мергелі і даламіты — да 350 м, верхнепратэразойскія гліны, алеўраліты і пясчанікі — да 900—1000 м. Пароды крышталічнага фундамента на глыбіні 750—900 м на захадзе і 1200—1400 м ніжэй узроўню мора на ўсходзе. Вядомы 184 радовішчы торфу з агульнымі запасамі 36,7 млн тон (найбуйнейшыя Мох-Ніжняя Крывіна, Капланскі Мох, Крыпец, Кічынскае, Забоціна—Бярозка); 5 радовішчаў пясчана-жвіровага матэрыялу з запасамі 6,4 млн куб. м. (найб. Оўсішчанскае, Латыгальскае, Дубнякоўскае, Яноўскае); 5 радовішчаў глін і суглінкаў з запасамі 5,2 млн куб. м (найб. Ракіта, Тупічанскае, Мелькавіцкае, Папоўскае); 3 радовіішчы пяскоў з запасамі 24,2 млн куб. м (Маргойскае, Папоўскае 1-е, Мішчукоўскае).

Сенненшчына — азёрны край. У раёне 71 возера i 8 буйных сажалак (штучных вадаёмаў). Сярод буйнейшых: Сянно, Вялікае Святое, Багданаўскае Бярозаўскае, Ліпна, Сосна, Кічына, Серакаротня, Ходцы (Любач). Буйных рэк няма.

Пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы. Агульная плошча балот 15,4 тыс. га. Найбольшыя балотныя масівы: Мох-Ніжняя Крывіна, Хабоціна-Бярозка, Капланскі Мох, Замашанскі Мох, Рудзецкае. Пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі каля 48 % тэрыторыі раёна.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

1999 — 33,9 тыс.
2001 — 33,4 тыс. (гарадское 37,4 %)
2008 — 27,4 тыс.

Гарадскія паселішчы: г. Сянно, г. п. Багушэўск.

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Буйнейшыя прадпрыемствы:

  • Багушэўскі льнозавод, ААТ
  • Багушэўскі лясгас, ДЛГУ
  • Багушэўскі спіртзавод, РУП Віцебскі лікёра-гарэлачны завод
  • Камбінат кааператыўнай прамысловасці, ПГПП
  • Сенненскі завод сухога абястлушчанага малака, ААТ
  • Сенненскі льнозавод, ААТ

Старшыні райвыканкома[правіць | правіць зыходнік]

  • Ануфрый Мікітавіч Зыкаў 1924
  • Іосіф Мікалаевіч Навумчык 19241926
  • Сямён Агеевіч Брыкаў 19261927
  • Фёдар Сідаравіч Шляяхтуноў 19271929
  • Уладзімір Крышкіян 1929
  • Нічыпар Сяргеевіч Гнеўка 19291930
  • Павел Купрыянавіч Грынкевіч 1930
  • Себясевіч 1931
  • Мікіта Сямёнавіч Брэль 1933
  • Рыгор Р. Бялуга 1933
  • Рудольф Пятровіч Квіліс 19331934
  • Алесь Мацвеевіч Качук 1934
  • Ілля Якубаў Вераб’ёў 19361937
  • Міхаіл Якаўлевіч Міклушлоў 1937
  • Іван Сямёнавіч Грыгор’еў 1937
  • Фёдар Пракопавіч Шлёмін 19381941
  • Міхаіл Якаўлевіч Міклушоў 1944
  • Максім Васільевіч Гавядка 19451952
  • Пётр Сідаравіч Фіткевіч 1952
  • Аркадзь Фролавіч Клімаў 19521957
  • Кірыла Цімафеевіч Новікаў 19581960
  • Іван Фёдаравіч Молахаў 19601962
  • Пётр Купрыянавіч Пацей 1962
  • Васіль Васільевіч Бармінскі 19621970
  • Яўгенія Захараўна Бураўцава 19701977
  • Яўген Мікалаевіч Маханькоў 19771978
  • Георгій Віктаравіч Стук 19781984
  • Мікалай Фёдаравіч Дамашкевіч 19841985
  • Станіслаў Трафімавіч Вайцяховіч 19851996
  • Валерый Аляксандравіч Дзегалевіч 19962000
  • Віктар Іванавіч Зэльман 2000

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  4. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 3. Карчма — Найгрыш / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. — 751 с. — 9 500 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — 616 с.
  • Сенненскі раён // Князева, В. М. Падарожжа па Беларусі : гарады і гарадскія пасёлкі / В. М. Князева. — Мн., 2005. — С. 157—160.
  • Сенненскі раён // Рэспубліка Беларусь: вобласці і раёны Рэспубліка Беларусь : энцыклапедычны даведнік / склад. Л. В. Календа. — Мн., 2004. — С. 156—160.
  • Паўлавец Р. Р., Шайко С. В. Сенненскі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31, 32, 38. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]