Перайсці да зместу

Александрыя (Румынія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Александрыя
рум.: Alexandria
43°58′07″ пн. ш. 25°20′00″ у. д.HGЯO
Краіна
Кіраўнік Victor Drăgușin[d][1][2]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1834
Вышыня цэнтра 47 м[3]
Часавы пояс UTC+2 і UTC+03:00
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 40 390 чал. (1 снежня 2021)[4]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 140001–140113
alexandria.ro
Паказаць/схаваць карты
Александрыя (Румынія) (Румынія)
Александрыя (Румынія)
Александрыя (Румынія)

Александрыя (рум.: Alexandria) — горад у Мунтэніі (Паўднёвая Румынія), адміністрацыйны цэнтр жудзеца Тэлеарман. Транспартны вузел. Заснаваны на правым беразе ракі Ведзя ў 1834 годзе па просьбе жыхароў Маўродзіна як чыгуначная станцыя, якая злучыла б іх з дунайскім портам Зімніча. У 1900 годзе колькасць насельніцтва складала 13 675 чалавек, у гэты час горад быў вядомы як цэнтр гандлю збожжам.

У канцы 1960-х гадоў аснову эканомікі горада складалі мукамольная прамысловасць, металаапрацоўка, дрэваапрацоўка, а таксама першасная апрацоўка лёну і канапель. У 1986 годзе колькасць насельніцтва складала 53 тыс. чалавек, асновай эканомікі з’яўляліся машынабудаўнічая, металаапрацоўчая, тэкстыльная і харчовая прамысловасць.

Зноскі