Алена Лукрэцыя Карнара Піскапія
Алена Лукрэцыя Карнара Піскапія | |
---|---|
Elena Lucrezia Cornaro Piscopia | |
![]() | |
Дата нараджэння | 5 чэрвеня 1646[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 ліпеня 1684[1][3] (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Giovan Battista Corner[d] |
Род дзейнасці | матэматык, філосаф, багаслоў, выкладчыца ўніверсітэта, medic |
Навуковая сфера | Матэматыка, філасофія |
Навуковая ступень | Доктар навук |
Альма-матар | |
Вядомая як | Першая жанчына, якая атрымала доктарскую ступень |
![]() |
Але́на Лукрэ́цыя Карна́ра Піска́пія (італ.: Elena Lucrezia Cornaro Piscopia, [pisˈkɔːpja], 5 чэрвеня 1646 — 26 ліпеня 1684, Венецыя) — італьянскі матэматык і філосаф, першая жанчына, якая атрымала доктарскую ступень.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Піскапія была дачкой пракуратара Венецыі. Атрымала добрую адукацыю, у прыватнасці валодала некалькімі сучаснымі і класічнымі мовамі, а таксама «свабоднымі мастацтвамі». Яна пагарджала фрывольнасцю венецыянскага грамадства і ў маладосці пайшла ў манашкі-бенедыктынкі. Піскапія з часам вырашыла цалкам прысвяціць сябе навуцы. У 1677 годзе яна правяла свой першы публічны дыспут у Падуанскім універсітэце. Першыя спробы абароны скончыліся няўдачай; апаненты лічылі, што месца жанчыны ў царкве, дзе яна павінна маўчаць, але ў выніку Піскапія дамаглася дазволу абараніць доктарскую дысертацыю. 25 чэрвеня 1678 яна стала першай жанчынай у свеце, якая атрымала званне доктара навук (у новы час першай жанчынай з доктарскай ступенню стала Стэфанія Валіска ў 1875 годзе).
Наступныя шэсць гадоў яна займалася выключна навуковай працай, у прыватнасці філасофіяй і матэматыкай. Памерла ва ўзросце 38 гадоў, як мяркуюць, ад рака. У 1688 годзе яе навуковыя дасягненні былі апублікаваныя ў Парме.
Прыжыццёвыя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]
- Lettera overo colloquio di Christo N. R. all’anima devota composta dal R. P. D. Giovanni Laspergio in lingua spagnola e portata nell’italiana, Venetia, Giuliani, 1669
- Helenae Lucretiae Corneliae Piscopiae opera quae quidem haberi potuerunt, Parmae, Rosati, 1688
Зноскі
- ↑ а б Elena Cornaro // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Helena Lucretia Cornaro Piscopia // Collective Biographies of Women
- ↑ Elena Lucrezia Cornaro Piscopia // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Італьянская Вікіпедыя — 2001.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Алена Лукрэцыя Карнара Піскапія на Вікісховішчы |
---|
- Massimiliano Deza, Vita di Helena Lucretia Cornara Piscopia, Venise, Antonio Bosio, 1686
- Benedetto Croce, Appunti di letteratura secentesca inedita o rara, in «La Critica», XXVII, 1929
- Sebastiano Serena, S. Gregorio Barbarigo e la vita spirituale e culturale nel suo seminario di Padova. Lettere e saggi editi dagli amici in memoria, 2 voll., Padoue, Antenore, 1963
- Francesco Ludovico Maschietto, Elena Lucrezia Cornaro Piscopia (1646—1684), prima donna laureata nel mondo, Padoue, Antenore, 1978 ISBN 88-8455-340-7
- Renzo Derosas, Corner, Elena Lucrezia, in «Dizionario Biografico degli Italiani», XXIX, Rome, Istituto dell’Enciclopedia italiana, 1983.
- Patrizia Carrano, Illuminata. La storia di Elena Lucrezia Cornaro, prima donna laureata nel mondo, Milan, Mondadori, 2001 ISBN 88-04-49090-X
- Clelia Pighetti, Il vuoto e la quiete. Scienza e mistica nel '600. Elena Cornaro e Carlo Rinaldini, Milan, Franco Angeli, 2004 ISBN 88-464-6333-1
- Barbara e Gian Paolo Borsetto, Elena Cornaro Piscopia. La Venexiana prima laureanda al mondo, Venise, 2010
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- «Elena Lucrezia Cornaro Piscopia», Biographies of Women Mathematicians, Agnes Scott College