Алена Сямёнаўна Чыжова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Сямёнаўна Чыжова
руск.: Елена Семёновна Чижова
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні руск.: Елена Семёновна Чижова
Дата нараджэння 4 мая 1957(1957-05-04)[1] (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Валерый Возгрын[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчыца, пісьменніца, эканаміст
Гады творчасці з 2000
Жанр раман
Мова твораў руская
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алена Сямёнаўна Чыжова (руск.: Еле́на Семёновна Чижо́ва; 4 мая 1957, Ленінград) — руская пісьменніца, перакладчыца і эсэістка, эканамістка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 4 мая 1957 года ў Ленінградзе.

Выкладала кіраванне вытворчасцю і англійскую мову, кандыдат эканамічных навук.

У 1990-х гадах займалася бізнесам.

Галоўны рэдактар міжнароднага часопіса «Всемирное слово» (Санкт-Пецярбург).

Погляды[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2014 года Алена Чыжова паставіла свой подпіс пад зваротам дзеячаў культуры Расіі супраць дзеянняў кіраўніцтва Расеі на ўсходзе Украіны і ў Крыме. У маі 2018 года падпісалася пад заявай членаў Пецярбургскага ПЭН-клуба да ўдзельнікаў Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форумз з заклікам да вызвалення з-за кратаў Алега Сянцова і яго перадачы Украіне[2].

У маі 2019 года ў швейцарскай газеце Neue Zürcher Zeitung выйшла эсэ Чыжовай, якое выклікала рэзананс у Расіі, бо ў ім Чыжова абвінаваціла Іосіфа Сталіна ў патуранні планам Гітлера па знішчэнні Ленінграда і яго жыхароў. Палітолаг Наталля Елісеева накіравала ў Следчы камітэт Расіі заяву аб узбуджэнні супраць пісьменніцы крымінальнай справы па артыкуле 354.1 КК РФ (рэабілітацыя нацызму). 10 мая 2019 года сябры ПЭН-клуба выказалі салідарнасць з Аленай Чыжовай, але заўважылі пры гэтым, што «ў абмяркоўваемым артыкуле ёсць, на думку многіх, адна істотная недакладнасць. У самы суровы блакадны перыяд чыгуначныя зносіны з горадам былі перарэзаны, адпаведна, ні вываз ваеннай тэхнікі, ні падвоз сыравіны замест харчавання, пра што піша Чыжова, быў немагчымы.»

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Удава Валерыя Возгрына (1939—2020), доктара гістарычных навук, прафесара СПБДУ,.

У Алены Чыжовай двое дзяцей[3].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Раманы
  • «Крошкі Цахес» (2000),
  • «Лаўра» (2002),
  • «Арэст і сын» (2007),
  • «Час жанчын» (2009),
  • «Паўкроўка» (2010; у часопісным варыянце публікаваўся пад назвай «Злачынца», 2005),
  • «Терракотовая старуха» (2011),
  • «Непрыкаяны дом» (2012),
  • «Планета грыбоў» (2014),
  • «Кітаіст» (2017),
  • «Горад, напісаны па памяці» (2019).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • прэмія «Паўночная Пальміра» (2001) за раман «Крошкі Цахес».
  • літаратурная прэмія часопіса «Звезда» (2001) за раман «Крошкі Цахес».
  • прэмія «Рускі Букер» (2009) за раман «Час жанчын»[4].

Зноскі