Алена Юр’еўна Пятрова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Алена Юр'еўна Пятрова)
Алена Юр’еўна Пятрова
Род дзейнасці біятланіст
Дата нараджэння 24 верасня 1972(1972-09-24) (51 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
ордэн «За заслугі» ІІІ ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алена Юр'еўна Пятрова (укр.: Олена Юріївна Петрова;; нар. 24 верасня 1972, Шаркан, Удмурцкая АССР) — украінская біятланістка, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1998 года ў індывідуальнай гонцы, 10-кратны прызёр Еўропы 2004 гады.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1987 года займалася лыжамі, а ў 1989 годзе перайшла ў біятлон. У гэтым жа годзе Пятрова выйграе чэмпіянат СССР сярод юніёраў. Пасля распаду СССР яна з'яжджае ва Украіну, дзе, выйграўшы два нацыянальныя першынствы, трапляе ў склад асноўнай зборнай гэтай краіны.

Дэбютавала ў Кубку свету ў сезоне 1992/1993. Сапраўдным поспехам можна назваць выступленне Пятровай на Чэмпіянаце свету 1996 года ў Рупольдынгу, дзе яна заваявала тры медалі, а па выніках сезона заняла сёмае месца ў агульным заліку Кубка свету. У 1997 годзе Пятрова заваёўвае яшчэ адзін медаль Чэмпіянату свету, а на Зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года ў Нагана яна трапляе на подыум у індывідуальнай гонцы. Чатырохразовая віцэ-чэмпіёнка свету заўсёды адрознівалася добрай стральбой. Менавіта таму яе шануюць як добрага каманднага байца, незаменнага ў эстафетных спаборніцтвах.

Пасля завяршэння спартыўнай кар'еры стала функцыянерам НАК Украіны, і з'яўляецца кіраўніком Сумскага рэгіянальнага аддзялення.