Перайсці да зместу

Алена Юр’еўна Пятросава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Юр’еўна Пятросава
Дата нараджэння 7 лютага 1952(1952-02-07)
Дата смерці 15 студзеня 2017(2017-01-15) (64 гады)
Род дзейнасці гісторык архітэктуры, мастацтвазнаўца, мастачка, мастак-мазаічыст
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства
Альма-матар
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Алена Юр’еўна Пятросава (7 лютага 1952 — 15 студзеня 2017) — беларускі даследчык гісторыі архітэктуры Беларусі. Кандыдат мастацтвазнаўства[1][2].

Нарадзілася ў сям’і беларуса і армянкі. Атрымала архітэктурную адукацыю ў Беларускім палітэхнічным інстытуце[3]. Працавала ў Інстытуце мастацтвазнаўства Акадэміі навук[1].

Алена Пятросава была кандыдатам мастацтвазнаўства, займалася вывучэннем архітэктуры Беларусі, у прыватнасці неаготыкай[1]. Тэма яе кандыдатскай гучала як «„Готыка“ і неаготыка ў архітэктуры Беларусі: да пытання аб выкарыстанні гатычных формаў у архітэктуры Беларусі другой паловы XVIII — пачатку XX стст.»[4].

Яна суаўтарка адной з найлепшых кніжак пра Мінск — «Помнікі архітэктуры Менску XVII — пачатку XX ст.» разам з Тамарай Чарняўскай[1].

Напісала шмат артыкулаў для пяцітамовай «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва» па гісторыі архітэктуры. У прыватнасці, па гісторыі архітэктуры Мінска. Былі дзясяткі артыкулаў, прысвечаных архітэктуры Беларусі[1].

Акрамя гэтага займалася мастацкай творчасцю, у тым ліку як мастак-мазаічыст[3].

Памерла пасля працяглай анкалагічнай хваробы 15 студзеня 2017 года[1].

Дачка Ксенія Ангелава — мастачка[3].

Паводле мастацтвазнаўцы і гісторыка архітэктуры Сяргея Харэўскага, Алена Пятросава была вельмі вядомай даследчыцай гісторыі архітэктуры ў 70-80-х гадах[1].

Зноскі