Алесандра Алоры
Алесандра Алоры | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | мастак, фрэскіст, дызайнер, пісьменнік |
Дата нараджэння | 31 мая 1535[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 верасня 1607[7][8][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Крыстафана Алоры |
Член у | |
![]() |
Алесандра Алоры (іт. Alessandro di Cristofano di Lorenzo del Bronzino Allori; 31 мая 1535 — 22 верасня 1607) — італьянскі (фларэнційскі) жывапісец, прадстаўнік маньерызму.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Фларэнцыі. Вучань свайго дзядзькі, Аньёла Бранзіна, і таму нярэдка называўся Алесандра Бранзіна, мастак вельмі таленавіты, але падвергся моцнаму ўплыву Мікеланджэла. Уплыў маньерызму асабліва адчуваецца ў яго рэлігійных карцінах, умоўных і цвёрдых па малюнку і рэзкіх па каларыце. Талент Алоры ярчэй праяўляецца ў партрэтах.
Найважнейшыя з яго твораў: «Хрышчэнне Гасподняе», «Ахвярапрынашэнне Ісаака», партрэты Джуліяна Медычы, Б’янкі Капэла, самога мастака (усе пяць у галерэі Уфіцы, у Фларэнцыі), партрэт кардынала Фердынанда Медычы (у Палаца Піці), «Хрыстос у Марфы і Марыі» (у Венскім музеі), «Вірсавія ў купальні» і партрэт маладога чалавека (у Эрмітажы), Венера і Купідон (Музей Фабра, Манпелье), Хрыстос і Самаранка (Санта-Марыя-Навела). Сярод суаўтараў быў Джавані Марыя Батэрлі, а яго вучнямі былі Джавані Бізелі, Джавані Батыста Вані, Крыстафора дэль Альтысіма, Чэзарэ Дандзіні, Аўрэліа Ломі, Джон Масье, Алесандра П’ероні і Манані.
Алесандра Алоры памёр 22 верасня 1607 года ў родным горадзе.
Яго сын Крыстафана Алоры таксама стаў мастаком.
Зноскі
- ↑ https://books.google.es/books?hl=ca&id=dgLWAAAAMAAJ&dq=isbn%3A+8842202797&focus=searchwithinvolume&q=1535 — С. 33. — ISBN 88-422-0279-7
- ↑ https://www.museionline.info/pittori/alessandro-allori
- ↑ Becherucci M. L. ALLORI, Alessandro // Dizionario Biografico degli Italiani — 1960. — Vol. 2. — P. 560.
- ↑ а б http://vocab.getty.edu/page/ulan/500027631
- ↑ а б https://rkd.nl/explore/artists/1257
- ↑ https://en.isabart.org/person/28851
- ↑ Alessandro Allori — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Alessandro Allori // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alessandro Allori // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.