Алесандра Альгардзі
| Алесандра Альгардзі | |
|---|---|
| італ.: Alessandro Algardi | |
| скульптурны вобраз, створаны Альгардзі | |
| Імя пры нараджэнні | Alessandro Algardi |
| Дата нараджэння | 31 ліпеня 1598 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 10 чэрвеня 1654 (55 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства |
|
| Род дзейнасці | скульптар, архітэктар |
| Месца працы | |
| Жанр | рэлігійная скульптура, партрэт, мастацкі надмагілле |
| Вучоба | у Балонскай акадэміі Ладавіка Карачы |
| Мастацкі кірунак | рымскае барока |
| Заступнікі | герцаг Мантуі Фердынанда Ганзага, кардынал Ладавіка Людавізі, Папа Рымскі Інакенцій Х |
| Уплыў | майстроў рымскага барока |
| Уплыў на | Simon Guillain[d] |
Алесандра Альгардзі (італ. Alessandro Algardi, 31 ліпеня 1598, Балоння — 10 чэрвеня 1654, Рым) — італьянскі скульптар, найбуйнейшы прадстаўнік барока ў італьянскай скульптуры разам з Берніні.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Пачаў працаваць у майстэрні Агасціна Карачы. У 1608 г. паступіў на службу да герцага Мантуі Фердынанда Ганзага. Затым пераехаў у Венецыю, а ў 1625 г. — у Рым. Працаваў у царкве Сан-Сільвестр, Санта-Марыя-дэль-Попала, саборы Святога Пятра, Палаца дэі Кансерваторы. Супернічаў з Берніні. Карыстаўся заступніцтвам Папы Інакенція Х. Быў блізкі да Даменікіна, сябраваў з Франсуа Дзюкенуа, Андрэа Сакі, Нікаля Пусэнам, падзяляў іх арыентацыю на класічную норму ў рамках барочнай стылістыкі. Працаваў таксама як рэстаўратар. Пад 1650 г. пазнаёміўся з Веласкесам, пераехаў у Іспанію. Працаваў у Аранхуэсе і Саламанцы.
Зноскі
- ↑ а б Cellini A. N. ALGARDI, Alessandro // Dizionario Biografico degli Italiani — 1960. — Vol. 2. Праверана 25 студзеня 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Heimbürger M. Alessandro Algardi scultore. Roma: Istituto di studi romani, 1973
- Neumann E. Mehrfigurige Reliefs von Alessandro Algardi: Genese, Analyse, Ikonographie. Frankfurt/Main; Bern; New York: Lang, 1985
- Montagu J. Alessandro Algardi: l'altra faccia del barocco: guida alla mostra. Roma: Edizioni de Luca, 1999
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алесандра Альгардзі- Працы ў музеях свету
- Біяграфія