Алешандры Боржыс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алешандры Боржыс
Alexandre Borges
Alexandre Borges 2011.jpg
Імя пры нараджэнні: Алешандры Боржыс Карэя
Дата нараджэння: 23 лютага 1966(1966-02-23) (53 гады)
Месца нараджэння: Сантус, штат Сан-Паўлу
Грамадзянства: Сцяг Бразіліі Бразілія
Жонка: Júlia Lemmertz[d]
Прафесія: акцёр
Кар'ера: 1991 — цяперашні час
IMDb: nm0096542
Commons-logo.svg Алешандры Боржыс на ВікіСховішчы

Алеша́ндры Бо́ржыс Карэ́я (парт.: Alexandre Borges Corrêa; 23 лютага 1966, Сантус) — бразільскі акцёр, прадзюсар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Алешандры Боржыс нарадзіўся 23 лютага 1966 года ў артыстычнай сям'і дырэктара тэатра Тана Карэі і танцоўшчыцы Розы Боржыс[1]. У 1993 годзе дэбютаваў на тэлеканале «Маншэты» ў серыяле «Бясконцая вайна», а ў наступным годзе сыграў у сваёй першай кінастужцы. Пасля выканання ролі жыгала Бруну ў тэлесерыяле «Новая ахвяра» стаў вельмі запатрабаваным акцёрам на тэлебачанні[2]. Часцей за ўсё яму дастаюцца ролі лавеласаў[3]. Дэбют Алешандры ў якасці кінапрадзюсара адбыўся ў фільме «Захопнік», які атрымаў мноства ўзнагарод на кінафестывалях.

З 1993 года Алешандры Боржыс у шлюбе з актрысай Жулія Лемерц. У 2000 годзе ў іх нарадзіўся сын Мігел.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Тэлебачанне[правіць | правіць зыходнік]

  • 2015 — Я люблю Парайзопуліс — Жужу
  • 2012 — Праспект Бразіліі — Кадынью
  • 2010 — Шуміха — Жак Леклер\Андрэ Шпіна
  • 2009 — Дарогі Індыі — Раул Кадоры
  • 2008 — Тры сястры — Артур
  • 2007 — Забароненае жаданне — Эскабар
  • 2007 — Амазонія ад Галвеса да Шыку Мендыса — Пласіду ды Кастру
  • 2005 — Белісіма — Алберту Сабатыні
  • 2005 — Sob Nova Direção — Гільермі
  • 2003 — Слава — Крыстыяну Рэйш
  • 2002 — Пацалунак вампіра — Радрыгу
  • 2001 — Дзеці Евы — Леанарду Брандан
  • 2000 — Сямейная сувязь — Данілу
  • 2000 — Сцяна — Гільермі Шэльц
  • 1999 — У свеце жанчын — Жуан Педру
  • 1998 — Шальныя грошы — Неліу Порту-Рыку
  • 1998 — Вавілонская вежа — Раналду Мендыс
  • 1997 — Заза — Салану Дзюмонт
  • 1996 — Хто ты? — Афонсу
  • 1995 — Engraçadinha, seus amores e seus pecados— Луіс Клаўдыу
  • 1995 — Новая ахвяра — Бруну
  • 1994 — Выпадак у Антарэсе — падрэ Педру Паўлу
  • 1993 — Бясконцая вайна — Какау

Кіно[правіць | правіць зыходнік]

  • 2006 — Зузу Анжыл
  • 2006 — Каціска сярэдняга ўзросту — Клаўдыу
  • 2006 — Балада пра дзвюх дзяўчын з Батафогу — бацька
  • 2003 — Acquária — Бартак
  • 2002 — Тры Марыі
  • 2002 — Жуана і Марселу: ідэальнае (амаль) каханне — Марселу
  • 2001 — Захопнік — Жылберту/Жыба
  • 2000 — Бог-малодшы
  • 2000 — Боса Нова — Акасіу
  • 1999 — Пакуль жыццё разлучыць нас — Жуан
  • 1999 — Шклянка лютасці
  • 1998 — Здрада — муж
  • 1998 — Каханне і Ко. — Машаду
  • 1997 — Мангейра — каханне з першага позірку — Марселу
  • 1997 — Глаўра
  • 1996 — Замежная зямля — Мігель
  • 1994 — Тысяча і адна — Антоніу
  • 1991 — Цыганская страсць

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]