Альгерд Невяроўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Альгерд Невяроўскі
Род дзейнасці: журналіст
Дата нараджэння: 19 жніўня 1969(1969-08-19)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1 кастрычніка 2009(2009-10-01) (40 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:

Альгерд Невяроўскі (19 жніўня 1969 года, Мінск, Беларусь- пам. 1 кастрычніка 2009 года, Беласток) — беларускі журналіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альгерд нарадзіўся 19 жніўня 1969-га году ў Мінску. У 1995 годзе закончыў гістарычнае аддзяленне каталіцкага Універсітэта імя Кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве са званнем магістра. З таго часу працаваў у асноўным журналістам. Два гады ў газеце «Наша слова», затым у газеце «Свабода». Супрацоўнічаў у якасці карэспандэнта з расійскай газетай «Камерсант». Цягам сямі гадоў, да 2005 года, быў карэспандэнтам польскай рэдакцыі радыё Бі-Бі-Сі. Працяглы час, з 1996-га па 2007 год, быў карэспандэнтам Радыё Свабода ў Мінску, на якім гучалі яго каментары, нарысы і паведамленні са сферы палітычнага, рэлігійнага і грамадскага жыцця. З 2007 года жыў і працаваў журналістам Радыё Рацыя ў Беластоку.

Шмат часу праводзіў на працоўным месцы, шукаючы тэмаў, абмяркоўваў новыя задумы, клапаціўся аб якасці праграм, з якім быў моцна эмацыйна звязаны.

Спыненне працы сэрца ва ўзросце 40 гадоў у выпадку жыццярадаснага чалавека была шокам для сваякоў і сяброў. Альгерд асіраціў дваіх дзяцей: 14-гадовую дачку Івону і 13-гадовага сына Чэслава.

Апошні час жыў у Беластоку, Польшча, дзе і памёр.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]