Алкайд
Выгляд
(Пасля перасылкі з Алькальд)
Алка́йд (парт.: Alcaide), алька́льд (ісп.: Alcalde) — ад араб. القاضى, al-qāḍī (кадзі, «суддзя») — у сярэднявечнай Партугаліі і Іспаніі часоў Рэканкісты адміністрацыйная і ваенная пасада, функцыі якой прыкладна адпавядалі функцыям ваяводы на Русі. Пазней трансфармавалася ў пасаду юрыдычнага характару: алкайд ад імя караля сачыў за выкананнем законаў на даручанай яму тэрыторыі.
У наш час у Іспаніі і некаторых краінах Лацінскай Амерыкі алькальдам завецца кіраўнік муніцыпалітэта (гарадской адміністрацыі).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Алькальд // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.