Альта-Парагвай
| Альта-Парагвай | |||
|---|---|---|---|
|
|||
| Краіна | |||
| Уваходзіць у | |||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||
| Дата ўтварэння | 1945 | ||
| Насельніцтва |
|
||
| Плошча |
|
||
|
|
|||
| Часавы пояс | UTC-4 | ||
| Код ISO 3166-2 | PY-16 | ||
Альта-Парагвай (ісп.: Alto Paraguay) — дэпартамент Парагвая з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Фуэртэ-Алімпа. У 1992 годзе дэпартамент Чака аб’ядналі з дэпартаментам Альта-Парагвай, узнаўляючы тым самым тэрыторыю дэпартамента Алімпа, які існаваў да 1945 года.
Прырода і нацыянальныя паркі
[правіць | правіць зыходнік]Альта-Парагвай мае вялікую колькасць разнастайных прыродных рэсурсаў, у рэгіёне размешчаны некалькі нацыянальных паркаў. Дэфенсорэс-дэль-Чака — найбуйнейшы нацыянальны парк Парагвая. Тут знаходзіцца пагорак Сера-Леон, які з’яўляецца самым высокім пунктам у паўночнай частцы Парагвая. Сухі клімат з’яўляецца аптымальным для розных відаў кактусаў. Іншы парк у гэтым дэпартаменце, нацыянальны парк Рыа-Негор, знаходзіцца на тэрыторыі з некалькімі невялікімі азёрамі. Іншыя нацыянальныя паркі, Каранель-Кабрэра і Чаварэка, знаходзяцца на засушлівых тэрыторыях.