Бакерон
Выгляд
Бакерон | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр |
|
||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | UTC-4 | ||||
Код ISO 3166-2 | PY-19 | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бакерон (ісп.: Boquerón) — найбуйнейшы дэпартамент Парагвая, размешчаны на захадзе краіны. Тэрыторыя — 91 669 км², насельніцтва — 41 106 чалавек (2002). Адміністрацыйны цэнтр — горад Філадэльфія. На поўначы мяжуе з дэпартаментам Альта-Парагвай, на ўсходзе — з дэпартаментам Прэсідэнтэ-Аес, на поўдні — з Аргенцінай, на захадзе — з Балівіяй.
У 1992 годзе дэпартамент Бакерон быў аб’яднаны з дэпартаментам Нуэва-Асунсьён, тым самым былі адноўлены межы 1945 года. Бакерон — самы пустынны і засушлівы рэгіён краіны, колькасць ападкаў на поўначы складае 350 мм, на поўдні — 850 мм. Расліннасць бедная, прадстаўлена пераважна хмызнякамі і кактусамі.