Аляксандра Радзівіл
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Аляксандра Радзівіл | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне | 1560 |
Смерць |
1582 |
Бацька | Канстанцін Іванавіч Вішнявецкі[d] |
Маці | Ганна Альжбета Свіршч[d] |
Муж | Мікалай Радзівіл |
Аляксандра Радзівіл (каля 1560 — 1582) — арыстакратка з магнацкага княжацкага роду Вішнявецкіх.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Дачка князя Канстанціна Вішнявецкага(руск.) бел. і Ганны Альжбеты Свіршч, старэйшая з іх дзяцей.
Атрымала дамашнюю адукацыю, невядома наколькі грунтоўную.
У год смерці бацькі (перад тым ці пасля) — 1574 — выйшла замуж за Мікалая Радзівіла, сына вялікага канцлера літоўскага Мікалая Радзівіла Рудога. Нягледзячы на ўгаворы мужа перайсці да кальвінізму, засталася праваслаўнай. Падтрымлівала праваслаўныя цэрквы Навагрудка. Памерла ў 1582 годзе падчас родаў, дзіця таксама не выжыла (па адных звестках, гэта быў сын, па іншых — дачка, апошняя версія больш верагодная).
У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]
Захаваўся пасмяротны партрэт невядомага мастака[1].
Зноскі
- ↑ Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. С. 262. ISBN 978-985-01-1241-5
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Радзівіл Мікалай // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: БелЭн, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 494. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0.
- Mikalojus Radvila. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, IX t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1982. T.IX: Pintuvės-Samneris, 306 psl.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- ГЕДИМИНОВИЧИ. ОЛЬГЕРДОВИЧІ. КОРИБУТОВИЧІ(недаступная спасылка)