Мікалай Радзівіл (1546—1589)
Мікалай Радзівіл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Мікалай Радзівіл | |||||||
![]() Герб «Трубы» | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Павел Сапега | ||||||
Пераемнік | Фёдар Тышкевіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рыгор Багданавіч Валовіч | ||||||
Пераемнік | Мікалай Нарушэвіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Радзівіл Руды | ||||||
Пераемнік | Юрый Радзівіл | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 1546 |
||||||
Смерць |
18 снежня 1589 |
||||||
Род | Радзівілы | ||||||
Бацька | Мікалай Радзівіл Руды | ||||||
Маці | Кацярына Таміцкая | ||||||
Жонка |
Аляксандра Вішнявецкая, Алена Глябовіч |
||||||
Дзеці | ад другога шлюбу: Юрый | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
![]() |
Мікалай Радзівіл (каля 1546 — 18 снежня 1589), у родавым шэрагу Мікалай VII — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі лоўчы літоўскі (1574—1580), ваявода новагародскі (з 1579).
Старэйшы сын Мікалая Радзівіла Рудога і Кацярыны Таміцкай, брат Крыштафа Радзівіла Пяруна.
Атрымаў дамашнюю адукацыю. На чале ўласных атрадаў браў удзел у Інфлянцкай вайне 1558—1582 гадоў, узяцці Полацка ў 1579 годзе. Вызнаваў кальвінізм.
Валодаў маёнткамі Віжуны, Дубінкі ў Віленскім павеце, Беліца, Дакудава, Ліпічна, Жырмуны ў Лідскім павеце, Мядзел у Ашмянскім павеце, Востраў у Новагародскім павеце, Індура ў Гарадзенскім павеце; трымаў Мазырскае стараства (з 1576), Мерацкую дзяржаву.
У першым шлюбе жанаты з Аляксандрай Вішнявецкай. У шлюбе з Аленай Глябовіч меў трох дачок і сына Юрыя.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Радзівіл Мікалай // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 494. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.