Аляксандра Рапапорт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандра Рапапорт
шведск.: Alexandra Rapaport
Дата нараджэння 26 снежня 1971(1971-12-26)[1] (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Швецыі Швецыя
Адукацыя
Прафесія акцёрка, тэатральная актрыса, кінаактрыса, вырабнік
Кар’ера 1996 - цяперашні час
Узнагароды
IMDb ID 0710658
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандра Сусана Рапапорт Эліясан (шведск.: Alexandra Susanna Rapaport Eliasson; нар. 26 снежня 1971, Брома, Швецыя) — шведская актрыса тэатра і кіно, прадзюсар[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандра Рапапорт нарадзілася 26 снежня 1971 года ў Броме, прыгарадзе Стакгольма. Яе бацькі, Эдмунд і Эва Рапапорт, выхадцы з Польшчы, збеглі ў Швецыю падчас Другой сусветнай вайны.

Аляксандра вучылася ў Шведскай Нацыянальнай акадэміі тэатральнага мастацтва, якую скончыла ў 1997 годзе. Пасля вучобы яна ўдзельнічала ў пастаноўках гарадскога тэатра Упсалы і Каралеўскага драматычнага тэатра ў Стакгольме. У Каралеўскім драматычным тэатры Рапапорт ўваходзіла ў пастаянны склад драматычнай трупы, выконвала ролі ў пастаноўках «Кароль Лір», «Грошы спадара Арнэ», «Ілжывы хворы», «Пігмаліён» і іншых[3].

У 2006 годзе Аляксандра была адной з радыёвядучых праграмы «Sommar» (са швед. — «лета») на радыёстанцыі SR P1.

У 2011 годзе Рапапорт атрымала ролю ў фільме Томаса Вінтэрберга «Паляванне», намінаванага на «Залатую пальмавую галіну» 65-га Канскага кінафестывалю ў 2012 годзе[4].

У 2017 годзе Аляксандра была ўдастоеная шведскай прэміі «Крышталь» як лепшая выканаўца за ролю ў тэлесерыяле «Матушка Гуска». Аляксандра здымалася ў гэтым серыяле з 2015 года і з’яўляецца яго прадзюсарам[5].

Прыватнае жыцце[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандра замужам, у яе ёсць двое дзяцей. Яна таксама была цёткай Мацільды Рапапорт — вядомай шведскай гарналыжніцы[6].

Абраная фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Ellinors bröllop (1995)
  • Tsatsiki, morsan och polisen (1998)
  • Livvakterna (2000)
  • Hem ljuva hem (2000)
  • Känd från TV (2001)
  • Om inte (2001)
  • Kronprinsessan (TV)
  • Kodenavn Hunter (2007) (TV)
  • Kronjuvelerna (2011)
  • Паляванне (2012)
  • Morden i Sandhamn (2010 — цяперашні час) (TV)
  • The Team (2015) (TV)
  • Gåsmamman (2015)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Аляксандра Рапапорт на IMDb.

Зноскі