Аляксандр Анатольевіч Яцко

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Анатольевіч Яцко
 
Адукацыя:
Месца працы:
Нараджэнне: 13 ліпеня 1984(1984-07-13) (34 гады)

Аляксандр Анатольевіч Яцко (нар. 13 ліпеня 1984, г. Мінск, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 2005 годзе скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва»[1].

Працоўную дзейнасць пачаў у 2005 годзе ў якасці майстра, у 20062008 гадах — прараб, начальнік вытворчага аддзела Будаўнічага ўпраўлення № 256 ААТ «МАПІД»[1].

З 2008 года працаваў у Камітэце дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь галоўным спецыялістам упраўлення кантролю будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі галоўнага ўпраўлення кантролю па г. Мінску, з 2012 года — намеснікам начальніка ўпраўлення кантролю будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі галоўнага ўпраўлення кантролю па г. Мінску[1].

На падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 верасня 2013 г. № 801 прызначаны з 20 верасня 2013 года намеснікам Міністра культуры Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]