Аляксандр Андрэевіч Аўсянкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Андрэевіч Аўсянкін
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя фехтаванне
Нарадзіўся 18 кастрычніка 1924(1924-10-18)
Памёр 2006
Грамадзянства
Альма-матар

Аляксандр Андрэевіч Аўсянкін (18 кастрычніка 1914, с. Булатнікава, Мурамскі раён, Уладзімірская вобласць, Расія — 2006) — беларускі спартсмен, трэнер (фехтаванне). Дацэнт (1981). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1954).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры (1954—1987, дацэнт кафедры фехтавання і боксу, у 1962—1974 і 1977—1983 — загадчык кафедры, 1958—1962 — дэкан спартыўнага факультэта), Рэспубліканскай школе вышэйшага спартыўнага майстэрства (у 1974—1977 — дырэктар, 1987—2002 — трэнер, інструктар).

Навуковыя інтарэсы: аптымізацыя вучэбна-трэніровачнага працэсу ў вну; спартыўная трэніроўка фехтавальшчыкаў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Званні «Майстар спорту СССР» (1950), «Заслужаны трэнер Беларускай ССР» (1966).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Основы спортивной тренировки фехтовальщиков : учебно-методическое пособие / А. А. Овсянкин. — Минск, 1980.

Зноскі

  1. Sports-Reference.com Праверана 20 студзеня 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Овсянкин Александр Андреевич // Спортивная энциклопедия Беларуси. — Минск, 2005. — С. 307.
  • Овсянкин Александр Андреевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Спорт. — Минск, 1999. — С. 163.
  • Белорусский государственный университет физической культуры: о времени, о спорте, о себе. — Минск, 2007. — Информация на с. 50, 88, 190, 393.