Аляксандр Антонавіч Кулікоўскі
Выгляд
Аляксандр Антонавіч Кулікоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 мая 1906 (118 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук |
Альма-матар |
Аляксандр Антонавіч Кулікоўскі (20 мая 1906, Койданава, Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя) — беларускі вучоны ў галіне механізацыі торфаздабычы, кандыдат тэхнічных навук (1983).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1947). У 1940—1941 гадах старшы інжынер Інстытута торфу АН БССР. 1 ліпеня 1941 года мабілізаваны ў Чырвоную армію, служыў памочнікам камандзіра роты 7-га асобнага аўтабата Заходняга фронту. 15 ліпеня 1941 года ў баях пад Смаленскам быў цяжка паранены, у жніўні 1942 года дэмабілізаваны з арміі. Са жніўня 1943 года старшы інжынер, вучоны сакратар Інстытута торфу АН БССР.
Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Исследование процесса получения гранулированных торфо-минеральных удобрений. Автореферат диссертации на соискание ўченой степени кандидата технических наук. — мМинск. 1954. 12 с.
- Торф в народном хозяйстве Белорусской ССР. — Минск. 1956. — 19 с.
- Совершенствование перспективного планирования роста производительности труда. На примере промышленности БССР. Автореферат диссертации на соискание ўченой степени кандидата экономических наук. — Минск. 1983. — 24 с.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кулікоўскі Аляксандр Антонавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — С. 606. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.