Дзяржынск
Горад
Дзяржынск
| ||||||||||||||||||||||||||||
Дзяржы́нск[2] (трансліт.: Dziaržynsk; да 29 ліпеня 1932 года — Ко́йданава ці Ко́йданаў) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Дзяржынскага раёна.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Горад знаходзіцца за 38 км на паўднёвы захад ад Мінска, на чыгуначнай лініі (станцыя Койданава) і аўтадарозе Мінск — Баранавічы. Насельніцтва 27 441 чал. (2017)[1]. Праз горад працякае рака Нецечка[3].
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Тапонім «Койданаў», імаверна, утварыўся ад імя татарскага ваяра Койдана (Кайдана), войскі якога нібыта разбіў непрыяцель пад легендарным Крутагор’ем у XIII ст.[4]. Згодна з іншым меркаваннем, назва места паходзіць ад імя татарскага военачальніка, які калісьці жыў у гэтых мясцінах. Ён наняўся ў канцы XIV — пач. XV стст. ў войска Вялікага Княства Літоўскага і меў тут сваю рэзідэнцыю.
Традыцыйная гістарычная назва паселішча падаецца ў форме Койданаў або Койданава. 29 ліпеня 1932 горад афіцыйна пераназваны ў Дзяржынск.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Афіцыйнай[5] датай заснавання сучаснага Дзяржынска лічыцца 1146 год, калі паселішча згадваецца пад назвай Крутагор’е ў паданні пра старую Пакроўскую драўляную царкву. Аднак сучасныя энцыклапедычныя даведнікі[6][7] разглядаюць гэтыя звесткі толькі як імаверныя і датуюць першы дакладны пісьмовы ўспамін 1442 годам. У ХII ст. паселішча ўвайшло ў склад Полацкага, пазней Менскага княства. Да ХIIІ ст. завяршылася ўзвядзенне драўлянага замка.
У XIV ст. Койданаў далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Гедзімінавічаў, Вярэйскіх, Гаштольдаў, Радзівілаў. У пачатку XVI ст. Койданаў пацярпеў ад набегаў татараў (у 1502 і 1503 гг.). У 1542 годзе паселішча зрабілася цэнтрам староства, пазней графства.
У 1550—1831 гг. Койданаў атрымаў вядомасць значнага асяродку распаўсюджвання кальвінізму. Каля 1564 года Мікалай Радзівіл «Руды» збудаваў тут драўляны кальвінскі збор (з 1613 — мураваны), а таксама плябанію, школу і багадзельню. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. У 1588 паселішча атрымала статус мястэчка[7]. У гэты час тут было 120 дымоў, замак, кальвінскі збор, ратуша, касцёл, рынак, 2 карчмы, 4 вадзяныя млыны. Існавала 6 вуліцаў: Віленская, Мінская, Плябанская, Рубяжэвіцкая, Слуцкая, Станькаўская. Кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза дазволіў праводзіць 2 вялікія кірмашы: на Грамніцы (2 лютага) і Сёмуху і штотыднёвы торг. Пазней кірмашы таксама збіраліся на Юр’я (23 красавіка) і Пакровы (1 кастрычніка). Паводле звестак на 1620 год, у цэнтры мястэчка знаходзіўся чатырохкутны гандлёвы пляц, забудаваны дамамі рамеснікаў і гандляроў; на пляцы было 5 крамаў, карчма і 23 мяшчанскія двары; агулам налічвалася 110 двароў
11 ліпеня 1655 г. у пачатку Трынаццацігадовай вайны войскі Маскоўскай дзяржавы ўшчэнт спустошылі Койданаў. Як даносілі захопнікі свайму гаспадару[8]:
![]() |
...местечко Койданов взяли, и которыя... были в том местечке полския и литовския люди, и тех всех людей мечю предали и то местечко и посады все выжгли. | ![]() |
Аднаўленне Койданава ішло марудна. У 2-й палове XVIII ст. тут збудавалі новы драўляны касцёл Св. Ганны. Станам на 1791 год у мястэчку было 134 дымы.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Койданаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Мінскага павета Віленскай губерні. У 1796 годзе мястэчка атрымала герб: «выява галінак дуба і алівы»[6]. У вайну 1812 года 15 лістапада войскі Расійскай імперыі разбілі аддзел, сфарміраваны з мясцовых і французскіх салдат. У 1871 годзе праз мястэчка прайшла чыгунка, адкрыўся 2-павярховы вакзал. У канцы XIX — пачатку XX ст. дзейнічалі кальвінскі збор, касцёл, царква, сінагога; працавалі народная і гарадская вучэльні, 2 яўрэйскія малітоўныя школы, багадзельня, больш за 30 крамаў, паравы млын, шапавальні, бровары; рэгулярна праводзілася 6 кірмашоў. У 1920 г. у выніку антыбальшавіцкага паўстання ўтварылася Койданаўская самастойная рэспубліка.
У 1924 годзе Койданаў стаў цэнтрам раёна БССР (з 30 чэрвеня 1937 да 15 студзеня 1938[9] быў у Мінскім раёне). У 1930 годзе савецкія ўлады зачынілі мясцовы касцёл і ліквідавалі каталіцкую парафію[10]. 15 сакавіка 1932 г. паселішча атрымала статус места. 29 ліпеня 1932 г. бальшавікі змянілі назву паселішча на Дзяржынск у гонар Фелікса Дзяржынскага[11]; чыгуначная станцыя захавала старую назву. Падчас Другой сусветнай вайны з 28 чэрвеня 1941 да 7 ліпеня 1944 г. Дзяржынск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
- Горад на старых здымках
Збор і замак, знішчаныя бальшавікамі ў 1930—1950-я
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

- ХIХ стагоддзе: 1866 — 1 383 чал.[6]; 1897 — 4 744 чал.[6]
- ХХ стагоддзе: 1939 — 8,7 тыс. чал.[6]; 1977 — 10,7 тыс. чал.[12]; 1991 — 23,7 тыс. чал.[13]; 1993 — 23,9 тыс. чал.[6]
- ХХI стагоддзе: 2003 — 25,0 тыс. чал.; 2006 — 24,8 тыс. чал.[14]; 2008 — 24,9 тыс. чал.; 2009 — 25 164 чал. (перапіс)[15]; 2016 — 27 225 чал.[16]; 2017 — 27 441 чал.[1]
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Прадпрыемствы машынабудаўнічай і металаапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасці. Гасцініца.
Культура[правіць | правіць зыходнік]
Дзейнічаюць гістарычна-краязнаўчы музей і Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў.
У месце паставілі помнік у гонар 850-годзя заснавання Крутагор’я-Койданава-Дзяржынска.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Гарадзішча (XI—XIII стст.)
- Замчышча
- Касцёл Святой Ганны (XVIII ст.)
- Свята-Пакроўская царква (1851)
Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]
- Кальвінскі збор (1613—1621)
- Койданаўскі замак
- Краявіды Дзяржынска
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Адам Глобус — беларускі пісьменнік, мастак, выдавец
- Артур Вольскі (23 верасня 1924—2002) — беларускі пісьменнік
- Сяргей Сідор (1937—1998) — беларускі географ, педагог
- Кайдановер (1624—1676) — вядомы талмудыст
- Анастасія Віннікава — спявачка
- Аляксандр Кандратавіч Бурак (1918—1993) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945)
- Георгій Васілевіч Будай (1913—1989) — адзін з удзельнікаў камуністычнага падполля і кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай і Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны
- Іосіф Майсеевіч Ліўшыц (1904—1997) — вучоны ў галіне гідралогіі. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР.
- Уладзімір Сцяпанавіч Бабраўніцкі (1905—?) — беларускі вучоны, дзяржаўны дзеяч.
- Яфім Майсеевіч Маршак (1905—1985) — беларускі дзеяч сельскай гаспадаркі і будаўніцтва.
- Ларыса Іванаўна Новаш (нар. 1940) — беларускі архітэктар.
- Якаў Саўчык (1880—1955) — французскі дызайнер.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 99.
- ↑ Гісторыя Койданава (руск.) . Дзержинский райисполком. Официальный сайт.. Праверана 22 ліпеня 2011.
- ↑ 6,0 6,1 6,2 6,3 6,4 6,5 Валахановіч А. Дзяржынск //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 252.
- ↑ 7,0 7,1 Валахановіч А. Койданава // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 127. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ «Государев поход» 1655 // Г. Сагановіч. Невядомая вайна: 1654—1667 / Генадзь Сагановіч. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.
- ↑ Шаблон:Крыніцы/Нарысы койданаўскія, 2005 S. 43.
- ↑ Шаблон:Крыніцы/Нарысы койданаўскія, 2005 S. 72.
- ↑ Шаблон:Крыніцы/Нарысы койданаўскія, 2005 S. 41.
- ↑ Дзержинск // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ↑ Дзержинск // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ↑ Дзержинск // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- ↑ Перепись населения — 2009. Минская область(руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Держинск // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;
- Валахановіч А. Дзяржынск. Гісторыка-эканамічны нарыс. — Мінск, 1977. — 80 с.
- Валахановіч А. Койданава // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 127. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск, 2004.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Сташэўскі В. Койданаўская МТС. — Менск, 1931. — 48 с.
- Шпілеўскі І., Бабровіч Л. Гістарычны нарыс Дзяржыншчыны (Койданаўшчыны). — Менск, 1932. — 110 с.
- Шпілеўскі І., Бабровіч Л. Мястэчка Койданава. / Адбітак з часопісу «Наш Край» за 1929 год № 2, 3 і 4. — Менск, 1929. — 42 с. — Койданава: «Кальвіна», 2012 [1].
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Kojdanów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 246—249.
- Шаблон:Крыніцы/Нарысы койданаўскія (2005)
- Валаханович А. И. Дзержинск. Историко экономический очерк. — Минск, 1982. — 80 с. [Города Белоруссии].
- Валаханович А. И., Кулагин А. Н. Дзержинщина: прошлое и настоящее. — Минск, 1986. — 199 с.
- Устав Койдановского общества для выдачи беспроцентных ссуд бедным евреям местечка Койданово, Минской губернии. — Минск, 1913. — 8 с.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзяржынск
Геаграфічныя звесткі па тэме Дзяржынск на OpenStreetMap
- г. Койданаў на Radzima.org
- Вандроўка ў Дзяржынск (Койданава)