Аляксандр Багдановіч (урач)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Багдановіч
Дата нараджэння 1898
Месца нараджэння
Дата смерці 4 красавіка 1983(1983-04-04)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, урач
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар

Аляксандр Багдановіч (1898, Капыль — 4 красавіка 1983, Сент-Пітэрсберг, Фларыда, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч, урач. Доктар медыцынскіх навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1928 годзе скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, пасля чаго да 1931 года меў медыцынскую практыку ў Сібіры. У 19311941 гг. працаваў у Мінску ў клініцы ўнутраных хвароб і выкладаў у медыцынскім інстытуце. Таксама ў 19371941 гг. быў кансультантам у туберкулёзнай і псіхіятрычнай клініках. Абараніў дысертацыю «Уздзеянне камфары на сардэчна-сасудзістую сістэму чалавека», і атрымаў ступень доктара медыцынскіх навук.

У 19411943 гг. працаваў у Магілёве, потым накіраваўся ў Польшчу, а адтуль у Германію, дзе ў паваенны час працаваў пры UNRRA.

У 1950 г. пераехаў у ЗША, дзе працаваў у розных шпіталях у Нью-Джэрсі да выхаду на пенсію у 1966 г. У 1959 г. атрымаў ліцэнзію на прыватную практыку і працаваў кіраўніком аддзялення ўнутраных хвароб у шпіталі (Overbrook Hospital) ў Овербруку[en]. Пасля выхаду на пенсію перабраўся ў Фларыду. Браў удзел у беларускім грамадскім жыцці, прыхільнік БЦР.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]