Аляксандр Бенінг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Бенінг
Род дзейнасці мастак, ілюмінатар рукапісаў, дзеяч мастацтваў, рысавальнік
Дата нараджэння каля 1444
Месца нараджэння
Дата смерці 1519[1][2]
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Simon Bening[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Бенінг (памёр у 1519), таксама Сандэрс Бенінг — мастак-мініяцюрыст пачатку 16 стагоддзя Гент-Бругэскай школы. Дата яго нараджэння невядомая.

Ажаніўся з Катэлійн ван дэр Гоэс (верагодна, сястрой ці пляменніцай мастака Гуга ван дэр Гоэса). У Бенінга было два сыны: Сайман Бенінг, які навучаўся рамяству свайго бацькі, і Паўль Бенінг, прафесія якога невядомая.

Запісы паказваюць, што ў 1469 годзе ён стаў членам гільдыі Святога Лукі. Сандэрс і яго сям’я жылі ў Генце, але ў 1486 годзе ён таксама далучыўся да гільдыі Святых Яна і Святога Лукі ў Бругэ, членамі якой былі ўсе, хто займаўся вытворчасцю кніг.

Зноскі

  1. Alexander Bening // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alexander Bening // The Stuttgart Database of Scientific Illustrators 1450–1950 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Union List of Artist Names — 2008. Праверана 25 кастрычніка 2018.